У Тан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
У Тан

Маха Тхрай Сытху У Тхант, або У Тан (22 студзеня 1909, Пандана, Бірма — 25 лістапада 1974, Нью-Ёрк, ЗША) — бірманскі дыплямат і трэці Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з 1962 году па 1971 год. Ён быў абраны на гэты пост пасьля гібелі папярэдняга Генэральнага сакратара Дага Хамаршэльда у авіякатастрофе, у верасьні 1961 году.