У глыбіні сібірскіх руд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «У глыбіні сыбірскіх руд»)
У глыбіні сыбірскіх руд
Во глубине сибирских руд
Жанр: верш
Аўтар: Аляксандар Пушкін
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1827
Публікацыя: 1856
Перакладчык: Юрка Гаўрук
Папярэдні твор: верш «Стансы»
Наступны твор: верш «Арыён»
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«У глыбіні сыбірскіх руд» (па-расейску: Во глубине сибирских руд) — верш Аляксандра Пушкіна, напісаны ў 1827 годзе і апублікаване толькі ў 1856 годзе. Дакладнае датаваньне твору хістаецца паміж канцом сьнежня 1826 — пачаткам сьнежня 1827 гг., паколькі Пушкін перадаў яго дзекабрыстам разам з пасланьнем да Івана Пушчына («Мой первый друг, мой друг бесценный») праз Аляксандру Муравьёву, якая ад’яджала з Масквы да мужа на катаргу ў пачатку студзеня 1827 году.

На пасланьне Пушкіна існуе знакаміты вершаваны адказ Аляксандра Адаеўскага («Струн вещих пламенные звуки»).