Арсэнал Лёндан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Поўная назва | Arsenal Football Club | ||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Мянушкі | Кананіры | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Заснаваны | 1886 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Горад | Лёндан | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| Стадыён | Эмірэйтс, Лёндан (Умяшчальнасьць: 60 432 чал.) |
||||||||||||||||||||||||||||||||
| Прэзыдэнт | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Галоўны трэнэр | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Чэмпіянат | Чэмпіянат Ангельшчыны | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| 2007-2008 | Прэм'ер-Ліга, 2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
«Арсэнал» (па-ангельску: Arsenal Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, разьмяшчаецца на поўначы Лёндана. Выступае ў ангельскай Прэм'ер-Лізе і зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў Ангельшчыны. «Арсэнал» 13 раз станавіўся чэмпіёнам, 10 раз выйграваў Кубак Ангельшчыны.
Клюб быў заснаваны ў 1886 годзе на паўднёвым усходзе Лёндану. У 1913 годзе каманда пераехала на стадыён «Хайбэры» ў паўночнай частцы брытанскай сталіцы. «Хайбэры» быў хатняй арэнай «Арсэнала» аж да жніўня 2006 году, калі клюбам быў дабудаваны новы 60-тысячны стадыён «Эмірэйтс».
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Клюб «Арсэнал» быў заснаваны ў 1886 годзе працаўнікамі Каралеўскага арсэнала Вулвіча і першапачаткова зваўся Дыял Сквэр, але неўзабаве быў пераназваны ў Каралеўскі Арсэнал. Пасьля прыняцьця клюбам прафэсійнага статуту яго ізноў пераназвалі ў Вулвіч Арсэнал. Фанатам клюб быў вядомы як Woolwich Reds. Вулвіч Арсэнал уступіў у Футбольную Лігу у 1893 годзе й стаў першай паўднёвай камандай, якая гэта зрабіла. Клюб стартаваў у Другім дывізіёне і ў 1904 годзе прабіўся ў Першы дывізіён. Аднак геаграфічная аддаленасьць клюба стала прычынай нізкай наведвальнасьці матчаў, што прывяло да фінансавых праблем. У 1913 годзе (неўзабаве пасьля вяртаньня ў Другі дывізіён) клюб перасёк Тэмзу, каб заняць новую арэну — Стадыён Хайбэры, разьмешчаны на поўначы Лёндану. У выніку каманда адкінула частку «Вулвіч» з назвы ў наступным жа годзе. Сэзон 1919 году «Арсэнал» скончыў на 5 месцы, але, тым ня менш, быў пераведзены ў Першы дывізіён у сувязі з фінансавымі праблемамі Тотэнхэма.
У 1925 годзе на пост галоўнага трэнэра «Арсэнала» быў прызначаны Гэрбэрт Чапмэн. Пад кіраўніцтвам Чапмэна у 1924 годзе каманда Huddersfield Town заняла першае месца ў лізе. З гэтым чалавекам зьвязаныя першыя посьпехі «Арсэнала». Яго рэвалюцыйныя тактыка й спосабы трэніроўкі, у спалучэньні са зорнымі гульцамі, такімі як Алекс Джэймс і Кліф Бастын, дапамаглі клюбу стаць дамінуючым у 30-х гадах. Паміж 1930 і 1938 «Арсэнал» выйграў 5 раз у Першым дывізіёне і двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Ангельшчыны, хоць Чапмэн так і ня ўбачыў усіх гэтых дасягненьняў, бо ў 1934 годзе памёр ад пнэўманіі.
[рэдагаваць] Уласьнікі й кіраўніцтва
Кампанія «Arsenal FC» на 100 % прыналежыць кампаніі «Arsenal Holdings», якой валодаюць:[1]
- 24,1 % — Дэні Фішман (па-ангельску: Danny Fiszman)
- 15,9 % — Ніна Брасвэл-Сьміт (па-ангельску: Nina Bracewell-Smith)
- 14,58 % — «Red and White Holding»
- 14,4 % — Рычард Кар (па-ангельску: Richard Carr)
- 12,19 % — Стэн Кронк (па-ангельску: Stan Kroenke)
- 9,99 % — «Granada Media Group»
- 2,7 % — «Lansdowne Partners»
- меней 1 % — Пітэр Хіл-Вуд (па-ангельску: Peter Hill-Wood)
Астатнія акцыі абарачаюцца на спэцыялізаванай біржы «PLUS».
У жніўні 2007 году кампанія «Red and White Holding» абвясьціла аб куплі ў Дэвіда Дэйна 14,58 % акцый «Arsenal Holdings» за 75 млн фунтаў стэрлінгаў[2]. Кампанія «Red and White Holding» прыналежыць Алішэру Ўсманаву й яго партнэру Фархаду Мошыры ў роўных дзелях, па 50 %.[1]
19 верасьня стала вядома, што кампанія «Red and White Holding» павыкупляла яшчэ 6,5 % акцый «Arsenal Holdings» за 35 млн фунтаў стэрлінгаў, давёўшы агульную колькасьць сваіх акцый да 21 %[3]. Пазьней у верасьні гэтая кампанія набыла яшчэ 2 % акцый Arsenal Holdings, засяродзіўшы ў сябе 23 % акцый[4]. Па стане на 22 лютага дзель акцый Усманава склала 24,2%. Такім чынам, на дадзены момант ён зьяўляецца найбуйным акцыянэрам «Арсэнала».[5]
[рэдагаваць] Склад
[рэдагаваць] Асноўны склад
- На 26 жніўня 2008 года
|
|
[рэдагаваць] Тытулы
- 13-разовы чэмпіён Ангельшчыны — 1931, 1933, 1934, 1935, 1938, 1948, 1953, 1971, 1989, 1991, 1998, 2002, 2004,
- 10-разовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны — 1930, 1936, 1950, 1971, 1979, 1993, 1998, 2002, 2003, 2005
- 2-разовы ўладальнік Кубка лігі — 1987, 1993
- Уладальнік Кубка ЎЭФА — 1970
- Уладальнік Кубка Ўладальнікаў Кубкаў УЭФА — 1994
[рэдагаваць] Найболей значныя гульцы
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Гол Эмануэля Адэбайёра, забіты на 52-й хвіліне ў вароты «Рэдынга» у матчы 13-га тура сэзону 2007-2008 (3:1), стаў для «кананіраў» тысячным у ангельскай прэм'ер-лізе. Другую тысячу галоў распачаў Аляксандар Глеб.[6]
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Сімакоў Д., Федорынова Ю., Піліпаў І., Ражкоў А. Гол Усманова // Ведомости, № 163 (1937) 31 жніўня 2007(рас.)
- ^ РІА «Росбизнесконсалтинг», «Расейскі мільярдэр стаў саўладальнікам лёнданскага «Арсэнала», 31 жніўня 2007.(рас.)
- ^ Крампец Г. Усманаў блякуе клюб Arsenal // Ведомости, № 176 (1950), 19 верасьня 2007(рас.)
- ^ «Кампанія Ўсманава павялічыла сваю дзель у валоданьні «Арсэналам» да 23 адсоткаў», 28 верасьня 2007 (рас.)
- ^ «Усманаў стаў найбуйным акцыянэрам «Арсэнала», 22 лютага 2008(рас.)
- ^ Adebayor makes it 1,000 goals as Arsenal regain Premier League lead, thisislondon.co.uk, 28 сакавіка 2009(анг.)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Арсэнал Лёндан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт футбольнага клюбу «Арсэнал»
- Расейскі сайт «Арсэнала» (рас.)
- Arsenal clip video website (анг.)
- Arsenal News (анг.)
| Арсэнал — цяперашні склад |
|---|
|
1 Альмунія • 2 Дыябі • 3 Санья • 4 Фабрэгас • 5 Турэ • 7 Росіцкі • 8 Насры • 9 Эдуарда • 10 Галас • 11 ван Пэрсі • 12 Вэля • 14 Ўолкат • 15 Дэнілсан • 16 Рамсі • 17 Сонг • 18 Сыльвэстар • 19 Ўілшыр • 21 Фабянскі • 22 Клішы • 23 Аршавін • 25 Адэбаёр • 26 Бэндтнэр • 27 Эбуэ • 47 Рэндал • Трэнэр: Вэнгэр |
|
|
|
|---|---|
| Арсэнал | Астан Віла | Бірмінгэм Сіці |Блэкбэрн Ровэрс | Болтан Ўандэрэрс | Бэрнлі | Вулвэрхэмптан Ўандэрэрс | Лівэрпул | Манчэстэр Сіці | Манчэстэр Юнайтэд | Ньюкасл Юнайтэд | Портсмут | Рэдынг | Сандэрлэнд | Сток Сіці | Тотэнхэм Хотспур |Ўіган Атлетык | Ўэст Хэм Юнайтэд | Фулхэм | Хал Сіці | Чэлсі | Эвэртан |

