БАТЭ Барысаў
| БАТЭ Барысаў | |||
| Поўная назва | Футбольны клюб «БАТЭ Барысаў» | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1973 | ||
| Горад | Барысаў, Беларусь | ||
| Стадыён | Гарадзкі Умяшчальнасьць: 5402 |
||
| Прэзыдэнт | Анатоль Капскі | ||
| Галоўны трэнэр | Віктар Ганчарэнка | ||
| Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
| · 2011 | 1 месца | ||
|
|||
БАТЭ Барысаў — беларускі футбольны клюб з гораду Барысаў. Хатні стадыён — Барысаўскі гарадзкі стадыён. Каманда была заснаваная ў 1973 годзе, узноўленая ў 1996 годзе. Васьміразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі, двухразовы ўладальнік Супэркубка Беларусі. Першы беларускі клюб, які прайшоў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Дзейнасьць
Бюджэт ФК БАТЭ ў 2008 годзе складаў больш за 5 млн даляраў ЗША[1][2]. Тэхнічны фундатар у сэзоне 2008 году — страхавая кампанія «Белдзяржстрах».
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2010
- Фіналіст Кубка Беларусі: 2002, 2005, 2007
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011
- Чэмпіён БССР: 1974, 1976, 1979
- Срэбны прызэр чэмпіянату БССР: 1978
- Уладальнік Кубка Беларускай ССР: 1976
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] 1973—1981
У год заснаваньня БАТЭ выступаў ва ўсходняй зоне другой групы (Д2) чэмпіянату БССР. Ужо першы сэзон склаўся для БАТЭ ўдала. Па яго выніках каманда дамаглася права на наступны год выступаць у чэмпіянаце рэспублікі.
У 1974 годзе БАТЭ дамогся першага посьпеху — стаў чэмпіёнам БССР, выйграўшы за сэзон 15 матчаў з 18 праведзеных. Аднак у наступным, 1975 годзе, БАТЭ прыйшлося здаволіцца толькі пятым месцам. Затое 1976 год стаў для БАТЭ сапраўды трыюмфальным: каманда аформіла своеасаблівы дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак Беларускай ССР. У далейшым БАТЭ яшчэ раз станавіўся чэмпіёнам (1979), срэбным прызэрам (1978) чэмпіянату БССР і двойчы займаў чацьвертае месца (1977, 1981). У 1981 годзе каманда была расфармаваная.
[рэдагаваць] 1996 — цяперашні час
Новы этап у жыцьці БАТЭ пачаўся ў 1996 годзе. Ініцыятыўная група вырашыла адрадзіць каманду. Галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны Юры Пунтус. У год свайго адраджэньня БАТЭ выступаў у другой лізе (Д3) чэмпіянату Беларусі і заняў у ёй першае месца, выйграўшы ў 24 матчах з 27. Нападнік Мікалай Рындзюк забіў 28 мячоў і стаў лепшым бамбардзірам турніру. На наступны год, выступаючы ў першай лізе, БАТЭ заняў другое месца і атрымаў права выступаць у элітным дывізіёне — Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
У 1998, годзе свайго дэбюту на вышэйшым узроўні, БАТЭ заваёўвае срэбныя мэдалі. Наступны год стаў яшчэ больш удалым: БАТЭ ўпершыню становіцца чэмпіёнам Беларусі. 2000 год зноў стаў для БАТЭ «срэбным». Чэмпіянат 2001 году прынёс клюбу бронзавыя ўзнагароды.
Сэзон 2002 году стаў для БАТЭ неадназначным. Барысаўчане ўпершыню прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, але зь лікам 0:2 саступілі ФК «Гомель». Удала склаўся сэзон на эўрапейскай арэне. Выступаючы ў Кубку Інтэртота, БАТЭ атрымаў пераканаўчую перамогу над прадстаўніком нямецкай Бундэслігі — «Мюнхэнам-1860», а затым практычна на роўных згуляў з італьянскай «Балёньняй». На фінішы чэмпіянату БАТЭ ў адчайным дужаньні дасягнуў лідыруючага ФК «Нёман» і ў «залатым» матчы чэмпіянату, дзякуючы галу Валера Тарасенкі ў дадатковы час, атрымаў перамогу зь лікам 1:0.
У чэмпіянаце 2003 году БАТЭ, нягледзячы на ўпэўненую гульню, да канца сэзону заставаўся на пятым месцы. У апошнім туры чэмпіянату яму мела сустракацца на выезьдзе зь менскім «Дынама». Гэтая сустрэча павінна была даць адказ на пытаньне, на якім месцы апынецца БАТЭ: другім або пятым. Але матч завяршыўся ўпэўненай перамогай БАТЭ 4:0, і каманда зноў заваявала срэбныя мэдалі.
У 2004 годзе БАТЭ, які няўдала выступіў у Кубку УЭФА, у фінале чэмпіянату ізноў прэтэндаваў на самыя высокія месцы, за тур да фінішу адстаючы ад менскага «Дынама» на два ачкі. І зноў апошняя сустрэча чэмпіянату мелася быць зь лідэрам на выезьдзе. Аднак гэтым разам леташняму трыюмфу не наканавана было паўтарыцца. Саступіўшы 0:2, БАТЭ заняў другое месца.
Сэзон 2005 году стаў самым цяжкім у гісторыі БАТЭ. Па-першае, у канцы папярэдняга сэзону каманду пакінуў яе нязьменны трэнэр Юры Пунтус, якога на трэнэрскім мастку БАТЭ зьмяніў Ігар Крывушэнка. Па-другое, у новы клюб Пунтуса перайшлі шэраг маладых гульцоў, на якіх у гэтым сэзоне ўскладаліся вялікія надзеі. БАТЭ саступіў у фінале Кубку МТЗ-РІПА, а па выніках чэмпіянату апынуўся на пятым месцы, упершыню ў найноўшай гісторыі застаўшыся без мэдалёў.
2006 год — асаблівы ў лёсе каманды. У гэты год адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўленьня клюбу. І БАТЭ годна адзначыў гэтую дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, у фінале ў дадатковы час зь лікам 3:1 перамогшы салігорскі «Шахцёр». А ў чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам зрабіўшы своеасаблівы дубль.
2007 год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футболу. У гэтым сэзоне БАТЭ дамогся нябачанага раней беларускімі клюбамі посьпеху — выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЭФА, выявіўшы пры гэтым велізарную волю да перамогі. Так, у першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасьцях кіпрскаму клюбу АПАЭЛ 0:2, аднак у хатнім матчы здолеў схіліць чару ваг двухраўндавага супрацьстаяньня ў сваю карысьць, абгуляўшы суперніка зь лікам 3:0. У другім крузе быў упэўнена перайграны ісьляндзкі «Габнарф’ёрдур» — 3:1 на выездзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе супернікам БАТЭ быў румынскі «Сьцяўа». Першы матч у Барысаве завяршыўся зь лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ ў першым раўндзе Кубка УЭФА сустракаўся з гішпанскім «Вільлярэалам» — самым рэйтынгавым клюбам розыгрышу — і атрымаў дзьве паразы: 4:1 на выездзе і 2:0 на менскім стадыёне «Дынама». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры туры да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступіў берасьцейскаму «Дынама».
6 жніўня 2008 году БАТЭ пад кіраўніцтвам новага, маладога, пэрспэктыўнага трэнэра Віктара Ганчарэнкі выбіў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Чэмпіёнаў бэльгійскі «Андэрлехт», адолеўшы яго па суме двух матчаў зь лікам 4:3, і прабіўся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд.
27 жніўня 2008 году, згуляўшы ўнічыю 1:1 зваротны матч у Барысаве з баўгарскім клюбам «Леўскі», БАТЭ ўпершыню трапіў у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў, перамогшы ў першым матчы ў гасьцях 1:0. Ніколі яшчэ ў самы прэстыжны эўракубкавы турнір не трапляў так званы «футбольны карлік» зь пятага дзясятку клюбнага рэйтынг-ліста УЭФА. Зноў жа, ніколі дагэтуль да групавой стадыі на даходзіла каманда, якая пачынала шлях у найслабейшым з магчымых кошыкаў лёсаваньня[3]. У групавой стадыі БАТЭ патрапіў у групу H разам з «Рэалам (Мадрыд)», «Ювэнтусам», «Зэнітам». У першай гульні на выезьдзе БАТЭ саступіў Рэалу зь лікам 0:2. У другой сваёй гульні зь «Ювэнтусам» (2:2) БАТЭ стаў першым беларускім футбольным клюбам, які набраў ачкі ў групавым этапе гэтага турніру. 21 кастрычніка, у трэцяй гульні на выезьдзе БАТЭ згуляў у нічыю (1:1) з «Зэнітам» з Санкт-Пецярбургу, а ў чацьвертай прайграў яму ў Менску зь лікам 0:2. У апошняй гульні групавога турніру БАТЭ згуляў унічыю зь «Ювэнтусам» 0:0, і ў выніку набраўшы 3 ачкі ў 6 гульнях, клюб заняў апошняе месца ў групе і скончыў свой выступ у эўракубках.
31 кастрычніка 2008 году БАТЭ стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га туру, на ім падначаленыя Віктара Ганчаранкі перамаглі жодзінскае «Тарпэда» зь лікам 2:1 і за два туры да фінішу сталі недасягальныя для перасьледнікаў.
[рэдагаваць] Склад
|
|
[рэдагаваць] Вядомыя гульцы
- Аляксей Бага
- Генадзь Блізьнюк
- Аляксандар Глеб
- Аляксандар Ермаковіч
- Юры Жаўноў
- Аляксандар Кобец
- Сяргей Крывец
- Віталь Кутузаў
- Мікалай Рындзюк
- Міхаіл Сівакоў
- Аляксандар Федаровіч
- Васіль Хамутоўскі
[рэдагаваць] Галоўныя трэнэры
- Юры Пунтус (1996—2004)
- Ігар Крывушэнка (2004 — 13 лістапада 2007)
- Віктар Ганчарэнка (13 лістапада 2007 — цяперашні час)
[рэдагаваць] Вынікі выступаў
[рэдагаваць] Чэмпіянат Беларусі
| Сезон | Чэмпіянат, ліга | Месца | Г | В | Н | П | М | А | Кубак | Зацемкі | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1996 | Другая ліга | 1 | 28 | 25 | 2 | 1 | 79-10 | 77 | 1/16 | ||
| 1997 | Першая ліга | 2 | 30 | 25 | 3 | 2 | 92-15 | 78 | 1/4 | ||
| 1998 | Вышэйшая ліга | 2 |
28 | 18 | 4 | 6 | 50-25 | 58 | 1/2 | ||
| 1999 | Вышэйшая ліга | 1 |
30 | 24 | 5 | 1 | 80-22 | 77 | 1/8 | ||
| 2000 | Вышэйшая ліга | 2 |
30 | 20 | 4 | 6 | 68-26 | 64 | 1/4 | ||
| 2001 | Вышэйшая ліга | 3 |
26 | 16 | 3 | 7 | 54-31 | 51 | Ф |
||
| 2002 | Вышэйшая ліга | 1 |
26 | 18 | 2 | 6 | 51-20 | 56 | 1/4 | ||
| 2003 | Вышэйшая ліга | 2 |
30 | 20 | 6 | 4 | 70-21 | 66 | 1/2 | ||
| 2004 | Вышэйшая ліга | 2 |
30 | 22 | 4 | 4 | 59-25 | 70 | Ф |
||
| 2005 | Вышэйшая ліга | 5 | 26 | 12 | 11 | 3 | 42-27 | 47 | Ул |
||
| 2006 | Вышэйшая ліга | 1 |
26 | 16 | 6 | 4 | 47-27 | 54 | Ф |
||
| 2007 | Вышэйшая ліга | 1 |
26 | 18 | 2 | 6 | 50-25 | 56 | 1/2 | ||
| 2008 | Вышэйшая ліга | 1 |
30 | 19 | 10 | 1 | 54-20 | 67 | 1/2 | ||
| 2009 | Вышэйшая ліга | 1 |
26 | 19 | 5 | 2 | 55-16 | 62 | Ул |
||
| 2010 | Вышэйшая ліга | 1 |
33 | 21 | 9 | 3 | 64-18 | 72 | 1/8 |
[рэдагаваць] Эўракубкі
- Асноўны артыкул: БАТЭ ў эўракубках
| Кубак | Г | В | Н | П | М |
|---|---|---|---|---|---|
| Ліга чэмпіёнаў | 44 | 16 | 15 | 13 | 50—51 |
| Кубак УЭФА/Ліга Эўропы | 36 | 13 | 4 | 19 | 47—63 |
| Кубак Інтэртота | 6 | 4 | 1 | 1 | 8—2 |
| Усяго | 86 | 33 | 20 | 33 | 105—116 |
| Сэзон | Спаборніцтва | Раўнд | Супернік | Дома | У гасьцёх | Вынік | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1999/00 | Кубак УЭФА | к/р | Лякаматыў Масква | 1:7 | 0:5 | 1:12 | |
| 2000/01 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Шырак Гюмры | 2:1 | 1:1 | 3:2 | |
| 2 к/р | Гэльсынгборг | 0:3 | 0:0 | 0:3 | |||
| 2001/02 | Кубак УЭФА | к/р | Дынама Тбілісі | 4:0 | 1:2 | 5:2 | |
| 1 раўнд | Мілян | 0:2 | 0:4 | 0:6 | |||
| 2002 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Акадэміск БК Капэнгаген | 1:0 | 2:0 | 3:0 | |
| 2 раўнд | Мюнхэн-1860 | 4:0 | 1:0 | 5:0 | |||
| 3 раўнд | Балёньня | 0:0 | 0:2 | 0:2 | |||
| 2003/04 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Багеміян Дублін | 1:0 | 0:3 | 1:3 | |
| 2004/05 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Дынама Тбілісі | 2:3 | 0:1 | 2:4 | |
| 2005/06 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Тарпэда Кутаісі | 5:0 | 1:0 | 6:0 | |
| 2 к/р | Крылы Саветаў Самара | 0:2 | 0:2 | 0:4 | |||
| 2006/07 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Ністру Атакі | 2:0 | 1:0 | 3:0 | |
| 2 к/р | Рубін Казань | 0:2 | 0:3 | 0:5 | |||
| 2007/08 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | АПОЭЛ Нікасія | 3:0 (д. ч.) | 0:2 | 3:2 | |
| 2 к/р | Габнарф’ёрдур | 1:1 | 3:1 | 4:2 | |||
| 3 к/р | Сьцяўа Бухарэст | 2:2 | 0:2 | 2:4 | |||
| 2007/08 | Кубак УЭФА | 1 раўнд | Вільлярэал | 0:2 | 1:4 | 1:6 | |
| 2008/09 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Валюр Рэйк’явік | 2:0 | 1:0 | 3:0 | |
| 2 к/р | Андэрлехт Брусэль | 2:2 | 2:1 | 4:3 | |||
| 3 к/р | Леўскі Сафія | 1:1 | 1:0 | 2:1 | |||
| Група H | Рэал Мадрыд | 0:1 | 0:2 | ||||
| Група H | Ювэнтус Турын | 2:2 | 0:0 | ||||
| Група H | Зэніт Санкт-Пецярбург | 0:2 | 1:1 | ||||
| 2009/10 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Македонія Скоп’е | 2:0 | 2:0 | 4:0 | |
| 3 к/р | Вэнтсьпілс | 0:1 | 2:1 | 2:2 | |||
| 2009/10 | Ліга Эўропы | Плэй-оф | Літэкс Ловеч | 0:1 | 4:0 (д. ч.) | 4:1 | |
| Група I | Бэнфіка Лісабон | 1:2 | 0:2 | ||||
| Група I | Эвэртан Лівэрпул | 1:2 | 1:0 | ||||
| Група I | АЕК Атэны | 2:1 | 2:2 | ||||
| 2010/11 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Габнарф’ёрдур | 5:1 | 1:0 | 6:1 | |
| 3 к/р | Капэнгаген | 0:0 | 2:3 | 2:3 | |||
| 2010/11 | Ліга Эўропы | Плэй-оф | Марытыму Фуншал | 3:0 | 2:1 | 5:1 | |
| Група E | АЗ Алькмаар | 4:1 | 0:3 | ||||
| Група E | Дынама Кіеў | 1:4 | 2:2 | ||||
| Група E | Шэрыф Тыраспаль | 3:1 | 1:0 | ||||
| 1/16 | Пары Сэн-Жэрмэн | 2:2 | 0:0 | 2:2 | |||
| 2011/12 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Лінфілд | 2:0 | 1:1 | 3:1 | |
| 3 к/р | Экранас | 3:1 | 0:0 | 3:1 | |||
| Плэй-оф | Штурм | 1:1 | 2:0 | 3:1 | |||
| Група H | Вікторыя Пльзень | 0:1 | 1:1 | ||||
| Група H | Барсэлёна | 0:5 | 0:4 | ||||
| Група H | Мілян | 1:1 | 0:2 |
[рэдагаваць] Стадыён
Гульні клюб праводзіць на Барысаўскім гарадзкім стадыёне, пабудаваным у 1963 годзе. Тады была ўзведзена адна трыбуна — заходняя. Зараз стадыён налічвае дзьве трыбуны, агульнай умяшчальнасцю 5 402 чалавекі. Усталяваныя мачты штучнага сьвятла, ёсьць электратабло. У 2008 годзе над усходняй трыбунай быў пабудаваны казырок. Стадыён дапушчаны да правядзеньня міжнародных матчаў.
У 2010 году было распачата будаўніцтва новага стадыёну, умяшчальнасьцю каля 15 000 чалавек. Матчы групавых этапаў эўракубкаў «БАТЭ» праводзіць на менскім стадыёне «Дынама».
[рэдагаваць] База
Асноўная трэніравальная база ФК БАТЭ разьмешчаная ў вёсцы Дудзінка.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Крампец Г., Тутушкин А. Гульня ў страту(рас.) // Ведомости, № 184 (1958), 1 кастрычніка 2007
- ^ «Газета. Ru», «Федун расчыніў карты»(рас.), 1 кастрычніка 2007
- ^ Радыё «Свабода»: У барысаўскага «карліка» ёсьць шанец стаць гігантам.
- ^ «Прессбол» №49 (2835), 1 красавіка 2011
- ^ Футбольный клуб БАТЭ (Борисов): команда, игроки, тренеры, руководство
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
БАТЭ Барысаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка(рас.)
| Чэмпіёны Беларусі па футболе | |
|---|---|
|
Дынама Менск | Дняпро-Трансмаш Магілёў | БАТЭ Барысаў | Славія Мазыр | Белшына Бабруйск | Гомель | Шахцёр Салігорск
|
|
| Уладальнікі Кубка Беларусі па футболе | |
|---|---|
|
Дынама Менск | Нёман Горадня | Дынама-93 | Славія Мазыр | Белшына | Лякаматыў-96 Віцебск
Гомель | Шахцёр Салігорск | МТЗ-РІПА | БАТЭ | Дынама Берасьце | Нафтан |
|