ФК Барсэлёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
ФК Барсэлёна
Поўная назва Футбольны Клюб Барсэлёна
Мянушкі Barça, Blaugrana, Culés (альбо Culers)
Заснаваны 1899
Горад Барсэлёна
Стадыён Камп Ноў, Барсэлёна
(Умяшчальнасьць: 98,787)
Прэзыдэнт Жоан Лапорта
Галоўны трэнэр Хасэп Гуардыёла
Чэмпіянат Ля Ліга
2008/2009 Прымера дывізіён, 1-е месца

Барсэлёна — каталёнскі спартыўны клюб, які базуецца ў Барсэлёне, Каталёнія, Гішпанія. Болей за ўсё вядомы сваёй футбольнай камандай. Клюб стаў адным з сымбаляў Каталёніі, дзякуючы чаму існуе памоўка Més que un club (Болей за клюб). Барсэлёна былі адным з клюбаў-заснавальнікаў Ля Лігі у 1928 годзе, і, разам з Рэалам Мадрыд і Атлетыкам Більбао, ніколі не пакідаў яе. Клюб таксама быў першым яе пераможцам.


Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Пачатак (1899-1908)

Клюб заснаваны ў 1899 годзе згуртаваньнем швайцарскіх, ангельскіх і каталянскіх футбалістаў на чале з Гансам Гампэрам. Гампэр, які ў Барсэлёне стаў называцца Жоанам, пераехаў у сталіцу Каталёніі ў 1898 годзе з-за бізнэса. 22 кастрычніка 1899, ён даў абвестку ў газэту "Los Deportes" і, ужо праз месяц пасьля надрукаваньня ягонай абвесткі, 29 лістапада 1899 ён узначальваў першае паседжаньне клюбу. На паседжаньні клюб быў заснаваны, а ангелец Гальтеры Ўайльд стаў ягоным першым прэзідэнтам. З самага пачатку гульцы пачалі апранаць зараз сусьветна вядомую блакітна-гранатавую форму. У першай гульні Барса супрацьстаяла камандзе ангельскіх імігрантаў і прайграла зь лікам 0-1. Барсэлёна хутка зрабілася адным з мацнейшых клюбаў Каталёніі і Гішпаніі, прымая ўдзел і ў Чэмпіянаце Каталёніі, і ў Кубке Гішпаніі. У 1902 годзе клюб здабыў свой першы трафэй - Кубак Макайі, а таксама прымаў удзел у фінале Кубка Караля, саступіўшы Клюбу Бізкайя зь лікам 1-2.

Эра Гампэра (1908-1923)

У 1908 годзе Жоан Гампэр стаў прэзідэнтам клюбу ў першы раз. Зрабіць гэта яго прымусіў стан спраў у клюбе. Барсэлёна нічога не выйгравала з часоў сваёй перамогі ў Чэмпіянаце Каталёніі і з-за гэтага у яе пачаліся фінансавыя праблемы. У далейшым Гампэр станавіўся прэзідэнтам клюбу яшчэ чатыры разы у перыяд з 1908 па 1925. Адным з дасягненьняў яго прэзідэнстваў выло тое, што клюб нарэшце атрымаў свой уласны стадыён. 14 сакавіка 1909 Барсэлёна пераехала на стадыён "Каррэр Індустрыя" (Carrer Indústria), які умяшчаў 8000 чалавек. Гампэр пачаў кампанію па рэкрутаваньню новых сябраў клюбу і да 1922 іх стала 10000. Клюб быў вымушаны пераехаць зноў, гэтым разам на "Ляс Кортс" (Les Corts), які быў адчынены ў тым жа годзе. Першапачаткова стадыён умяшчаў 22000 чалавек, потым быў пашыраны да 60000. Гампэр таксама здолеў забясьпечыць пераход у Барсэлёны форварда Паўліна Алькантары, які стаў лепшым бамбардырам клюбу за ўсю гісторыю з 356 галамі, а ў 1917 назначыў Джэка Грынуэла галоўным трэнерам каманды. Гэта палепшыла выступы каманды. За эру Гампэра Барсэлёна выйграла 11 Чэмпіянатаў Каталёніі, шэсьць Кубкаў Караля і чатыры Пірэнейскіх Кубка. Разам з Алькантарай за Барсэлёну ў той камандзе гулялі Сахібарба, Рыкарда Замора, Жазэп Саміцьер, Фелікс Сэсумага і Франц Платка.

[рэдагаваць] Тытулы

  • Ля Ліга: 19
    • 1929, 1945, 1948, 1949, 1952, 1953, 1959, 1960, 1974, 1985, 1991, 1992, 1993, 1994, 1998, 1999, 2005, 2006, 2009
  • Кубак Гішпаніі: 25
    • 1910, 1912, 1913, 1920, 1922, 1925, 1926, 1928, 1942, 1951, 1952, 1953, 1957, 1959, 1963, 1968, 1971, 1978, 1981, 1983, 1988, 1990, 1997, 1998, 2009

[рэдагаваць] Склад каманды

на 18 жніўня 2008
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Бр Віктор Вальдэс 1982
2 Аб Марцін Касэрэс 1987
3 Аб Жэрар Піке 1987
4 Сьцяг Мэксыкі Аб Рафаэль Маркес 1979
5 Аб Карлес Пуёль (капітан) 1978
6 ПА Чаві (віцэ-капітан) 1980
7 Сьцяг Ісьляндыі Нап Эйдур Гудзьёнсэн 1978
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Андрэс Ініеста 1984
9 Сьцяг Камэруна Нап Самуэль Эта'О 1981
10 Сьцяг Аргентыны Нап Ліанэль Месьсі 1987
11 Нап Боян Кркіч 1990
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Хасэ Мануэль Пінта 1975
14 Сьцяг Францыі Нап Цьеры Анры 1977
15 Сьцяг Малі ПА Сейду Кейта 1980
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Бразыліі Аб Сілвінью 1974
18 Сьцяг Аргентыны Аб Габрыэль Міліта 1980
20 Сьцяг Бразыліі Аб Дані Алвеш 1983
21 Сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Глеб 1981
22 Сьцяг Францыі Аб Эрык Абідаль 1979
24 Сьцяг Кот-д'Івуара ПА Яя Турэ 1983
25 Бр Альбэрт Жоркера 1979
27 Нап Пэдра 1987
28 ПА Сэрхіа Бускетс 1988
29 ПА Віктар Санчэз 1987
30 Нап Віктар Вазкез 1987
31 Сьцяг Венэсуэлы ПА Жэфрэн Суарэз 1988


[рэдагаваць] Тэхнічны пэрсанал

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 ФК Барсэлёнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Асабістыя прылады