Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
-
Чэ́лсі (па-ангельску: Chelsea F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лёндан. Названы на імя лёнданскага раёну Чэлсі, у якім разьмешчаны хатні стадыён каманды.
Заснаваны ў 1905 годзе й быў прыняты ў другі дывізіён Футбольнай Лігі 1 чэрвеня 1905 году. Хатні стадыён — Стэмфард Брыдж, які адкрыўся ў 1877 годзе. Каманда «Чэлсі» стваралася адмыслова для гульні на новым стадыёне.
Уладальнікам каманды зьяўляецца вядомы расейскі бізнэсмэн Раман Абрамовіч. Заўзятары «Чэлсі» у сувязі з гэтым фактам нярэдка выконваюць песьню «Калінка-малінка» падчас футбольных матчаў.
Асноўная форма — сінія кашулі й трусы зь белымі гетрамі. Эмблема — цырыманіяльны сіні леў, які трымае штат; дадзеная вэрсія эмблемы была прынятая ў 2005 годзе.
- Асноўны артыкул: Гісторыя футбольнага клюбу Чэлсі
20 верасьня 2007 году партугальскі трэнэр лёнданскага «Чэлсі» Жазэ Маўрынью пакінуў свой пост. Клюб афіцыйна пацьвердзіў ад'езд Маўрынью, разьмясьціўшы афіцыйнае паведамленьне аб гэтым на афіцыйным сайце «Чэлсі». Афіцыйная вэрсія: «Сёньня ФК „Чэлсі“ й Жазэ Маўрынью разарвалі дамову аб супрацоўніцтве па ўзаемнай дамоўленасьці».
Маўрыньё прыйшоў у «Чэлсі» ўлетку 2004 году. Пад яго кіраўніцтвам клюб у 2005 і 2006 гадах станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны, у 2005 і 2007 гадах выйграваў Кубак ангельскай лігі, у 2007 годзе стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, а ў 2005 годзе — пераможцам Супэркубка Ангельшчыны.
19 студзеня 2008 году «Чэлсі» атрымаў 300-ю перамогу ў Прэм'ер-Лізе («Чэлсі» — «Бірмінгем» 1:0).
24 траўня 2008 году, пасьля двухдзённых перамоў, на афіцыйным сайце «Чэлсі» зьявілася паведамленьне аб скасаваньні кантракту з Аўраамам Грантам. Чыньнікам таму зьяўлялася параза клюбу ў фінале Лігі чэмпіёнаў. 53-гадовы ізраільскі спэцыяліст прапрацаваў у «Чэлсі» меней году, у верасьні 2007 году зьмяніўшы на пасту галоўнага трэнэра партугальца Жазэ Маўрынью.
- Асноўны артыкул: Стэмфард Брыдж
Пачынальна з узьнікненьня клюбу, «Чэлсі» меў чатыры асноўныя эмблемы, хоць усё зьведалі невялікія зьмены. У 1905 годзе была прынятая першая эмблема з выявай Пэнсіянэраў Чэлсі, эмблема спрыяла прысваеньню клюбу мянушкі «Пэнсіянэры», і застаецца на найблізкія паўстагодзьдзя, хоць гэтая эмблема ніколі не зьявілася на форме. У рамках мадэрнізацыі Тэда Дрэйка з 1952 году, ён настойваў на тым каб выдаліць пэнсіянэраў з эмблемы і прыняць новую. У якасьці часавай эмблемы на адзін год было прынята выява зь літарамі FCC. У 1953 годзе эмблема была зьмененая на вэртыкальна стаялага сіняга льва з кіем, гэтая эмблема праіснавала яшчэ 30 гадоў.
|
|
Клюбная эмблема (1952—1953)
|
Клюбная эмблема (1953—1986)
|
Клюбная эмблема (1986—2005)
|
Клюбная эмблема (2005—2006)
|
Клюбная эмблема (2005 — цяперашні час)
|
Футбалісты «Чэлсі» заўсёды насілі блакітныя кашулі, хоць першапачаткова былі прынятыя з больш сьветлым адценьнем, чым цяпершаняя вэрсія, і ў адрозьненьні ад сёньняшніх былі апранутыя ў белыя шорты і цёмна-сінія шкарпэткі. Больш сьветлая сіняя форма была ўзятая з гоначных колераў тагачаснага прэзыдэнта клюбу, графа Кадогана.
- Асноўны артыкул: Сьпіс трэнэраў футбольнага клюбу Чэлсі
- Джон Тэйт Робэртсан 1905—1907
- Дэвід Колдэрхэд 1907—1933
- Лэслі Найтан 1933—1939
- Білі Бырэл 1939—1952
- Тэд Дрэйк 1952—1961
- Томі Докэрці 1962—1967
- Дэйв Сэкстан 1967—1974
- Рон Сьцюарт 1974—1975
- Эддзі МакКрыдзі 1975—1977
- Кэн Шэліта 1977—1978
- Дэні Бланчфлаўэр 1978—1979
- Джэф Хэрст 1979—1981
- Джон Нэйл 1981—1985
- Джон Холінс 1985—1988
- Бобі Кэмпбэл 1988—1991
- Ян Портэрфілд 1991—1993
- Дэвід Вэб 1993
Глэн Ходл 1993—1996
Рууд Гуліт 1996—1998 (гуляючы трэнэр)
Джанлюка Віяльлі 1998—2000 (гуляючы трэнэр)
Клаўдыё Раньеры 2000—2004
Жазэ Маўрынью 2004—2007
Аўрам Грант 2007—2008
Луіс Фэліпэ Скалары 2008—2009
Гус Хідынк 2009
Карла Анчалоці 2009—
[рэдагаваць] Гулец году (1967—2007)
- Асноўны артыкул: Сьпіс гульцоў футбольнага клюбу Чэлсі
- На 24 жніўня 2008
- Карла Анчалоці — галоўны трэнэр
- Рэй Ўілкінс — памагаты галоўнага трэнэра
- трэнэр рэзэрвовай каманды — не прызначаны
- Пол Клемэнт — трэнэр моладзевай каманды
- Крыстаф Лолішан — трэнэр брамнікаў
[рэдагаваць] Лекары й мэнэджмэнт
- Фрэнк Арнэсэн — кіраўнік моладзевай акадэміі
- Майкл Эмэнала — галоўны сэлекцыянэр (скаўт)
- Мік Макгівэн — аналітык, назіральнік матчаў супернікаў
- Браян Інгліш — галоўны лекар
[рэдагаваць] Вядомыя футбалісты мінулага
Поўны сьпіс футбалістаў, якія выступалі за футбольны клюб «Чэлсі», аб якіх ёсьць артыкулы ў Вікіпэдыі.
ФК Чэлсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў