Фабіян Шантыр
| Фабіян Шантыр | |
![]() |
|
| камісар па нацыянальных правах Часовага ўраду БССР | |
|---|---|
| 1 студзеня — 2 лютага 1919 | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 4 лютага 1887 Слуцак, Менская губэрня |
| Памёр: | 29 траўня 1920 Навазыбкаў, Бранская вобласьць, Расейская СФСР |
| Нацыянальнасьць: | беларус |
| Партыя: | Беларуская сацыялістычная грамада |
| Жонка: | Зоська Верас |
Фабія́н Гіля́равіч Шантыр (пс. Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф. Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш. Ф.; (4 лютага [ст. ст. 23 студзеня] 1887, Слуцак — 29 траўня 1920, Навазыбкаў) — беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч.
За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях зьняволены ў Слуцкай турме у 1905—1907 гадох. У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам.
Пачаў друкавацца у газэце «Наша ніва», дзе ў 1909—1912 зьмяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. У 1914 мабілізаваны ў расейскае войска, служыў наглядчыкам палявога шпіталю ў Бабруйску. У 1916—1917 удзельнічаў у рабоце клюбу «Беларуская хатка», куды прыязджаў з Бабруйску. Пазнаёміўся тамака з Зоськай Верас, зь якой пасьля ажаніўся. У 1919 мелі сына[1].
У 1917 стаў адным зь лідэраў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На Зьездзе беларускіх нацыянальных арганізацыяў (Менск, 25—27 сакавіка 1917) абраны ў БНК; у ліпені 1917 — у Цэнтральную раду беларускіх арганізацыяў і партыяў.
Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім зьездзе у сьнежні 1917. Тады, кіруючы левай фракцыяй, шукаў парытэтнага хаўрусу з бальшавікамі. У 1918 супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыяту, загадчык Смаленскага аддзяленьня Белнацкаму. Адзін з аўтараў зборніку «Зажынкі» (Масква, 1918).
Напачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўраду БССР. У той год арыштаваны зь іншымі чальцамі ўраду[2]. Пасьля — супрацоўнік Менскага губернскага ваеннага камісарыяту і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту.
Удзельнічаў у выданьні газэты «Савецкая Беларусь». У лютым 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. 17 красавіка 1920 арыштаваны асобным аддзелам 16-ай арміі і 26 красавіка прыгавораны да ВМП. Расстраляны 29 траўня ў горадзе Навазыбкаў[3].
Стаўся першаю ахвяраю бальшавіцкага тэрору як у беларускай палітыцы, так і ў беларускай літаратуры[4]
Творы [рэдагаваць]
- Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу. Слуцк, 1918;
- У час барацьбы: [Верш у прозе] // Крыніца. 1988, № 11.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Уладзімер Содаль. Фабіян! Фабіян!.. // Наша Ніва №18-2005
- ^ ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч //http://spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=109&Itemid=155
- ^ Уладзімер Арлоў (9.02.2006) Імёны Свабоды: Фабіян Шантыр. Радыё Свабода. Праверана 11 верасьня 2010 г.
Літаратура [рэдагаваць]
- ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Асобы па альфабэце
- Памерлі 29 траўня
- Памерлі ў 1920 годзе
- Вікіпэдыя:Старонкі, якія патрабуюць перакладу з польскай
- Беларускія грамадзкія дзеячы
- Беларускія літаратары
- Удзельнікі Першага ўсебеларускага кангрэсу
- Рэпрэсаваныя ў Савецкай Расеі
- Памерлі ў Навазыбкаве
- Расстраляныя беларускія культурныя дзеячы
- Расстраляныя беларускія літаратары
- Нарадзіліся ў Слуцку
