Фадзееўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фадзееўскі (па-расейску: Фаддеевский; па-якуцку: Фаддеев) — паўвостраў плошчай 5300 км², які разьмешчаны ў акваторыі Ўсходне-Сыбірскага мора на востраве Кацельны ў групе выспаў Анжу архіпэлягу Новасыбірскія астравы, якія тэрытарыяльна належаць да Рэспублікі Саха (Якутыя), што ў Расейскай Фэдэрацыі. Названы прамыслоўцам Якавым Саньнікавым па імю свайго сябра прамыслоўца Сьцяпана Фадзеева, які паставіў тут першае зімоўе. На многіх мапах XX ст. ён пазначана як востраў, таму іншы раз у літаратуры вызначаецца як востраў Фадзееўскі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Санников Яков. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 384-385.