Фазіль Іскандэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фазіль Іскандэр
па-расейску: Фази́ль Абду́лович Исканде́р
Fazil Iskander.jpg
Нарадзіўся 6 сакавіка 1929
Абхазія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова расейская
Подпіс

Іскандэ́р, Фазі́ль Абду́лавіч (па-расейску: Фази́ль Абду́лович Исканде́р; нар. 6 сакавіка 1929 у г. Сухум, Абхазія) — славуты абхаскі пісьменьнік, вядомы на прасторах былога Савецкага Саюза за яскравае апісаньне каўкаскага жыцьця, у асноўным пісаў па-расейску.

Іскандэр — вядомы інтэлектуал Абхазіі, ён дыстанцаваў сябе ад Абхаскіх сэпаратысцкіх рухаў ў канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхаскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Ён папярэдзіў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр ня быў успрыняты сур’ёзна ніводным канфліктуючым бокам і быў падвергнуты крытыцы нават з боку сваіх суайчыньнікаў.

Фазіль Іскандэр добра вядомы ў сьвеце як аўтар навэлі «Сандро з Чэгема», што распавядае аб жыцьці ў выдуманай абхаскай вёсцы, распачынаючы ад пачатку 20-га стагодзьдзя і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхаскім Габрыэлям Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не асабліва відавочныя ў тэксьце.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Фазіля быў у 1938 годзе дэпартаваны за межы СССР разам з іншымі асобамі іранскага паходжаньня. Фазіль выхоўваўся сваякамі па матчынай лініі. Скончыў сухумскую школу з залатым медалём, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, скончыў яго ў 1954 годзе. Працаваў у газэтах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». З 1956 рэгулярна публікуе вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1956 вяртаецца ў Сухум, працуе ў Абхаскім літаратурным выдавецтве. У тым жа 1957 годзе прыняты ў сябры СП СССР.

У 1993 узнагароджаны Пушкінскай прэміяй, а ў 1999 прэміяй «Трыюмф». У дадзены момант жыве ў Маскве.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1973-88 — раман Сандро з Чэгема (Сандро из Чегема)
  • 1966 — зборнік апавяданьняў Трынаццаты подзьвіг Гэракла (Тринадцатый подвиг Геракла)

Сатырычныя аповесьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1966 — Сузор’е Казлатура (Созвездие Козлотура)
  • 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы)
  • 1993 — Чалавек і яго навакольлі (Человек и его окрестности)

Зборнікі вершаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1957 — Горныя сьцежкі (Горные тропы)
  • 1966 — Золкі зямлі (Зори земли)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]