Фальшпадлога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адна з панэляў падлогі, вынятая з дапамогай прылады-прысоскі

Фальшпадлога — від паднятай падлогі, якая выкарыстоўваецца ў вытворчых будынках (напрыклад, вылічальных цэнтрах), калі патрабуецца разьвесьці шмат кабэляў для перадачы зьвестак і электразабесьпячэньня, а таксама трубаправоды для кандыцыянаваньня паветра ці астуджэньня. Калі падлога паднятая досыць высока, дадатковыя элемэнты ўзмацненьня й асьвятленьня часам дазваляюць поўзаць і нават хадзіць пад ёй (кабэльны паўпаверх).

Прастора пад фальшпадлогаю

Канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Структура падлогі ўтвараецца кратай з мэталёвых рамак і так званых «пастамэнтаў», ножак з рэгуляванай вышынёй. Тыповы памер аднаго вочка краты — 2х2 футы ці 60х60 сантымэтраў. Вышыня «пастамэнтаў» вызначаецца колькасьцю кабэляў і труб, але звычайна прастора пад падлогай мае вышыню ня менш за 15 сантымэтраў.

На крату ўкладваюцца панэлі, як правіла, вырабленыя з мэталу. У залежнасьці ад неабходнасьці, выкарыстоўваюцца розныя пакрыцьці панэляў: дывановыя, лямінаваныя, мармуровыя, камянёвыя, антыстатычныя.

Шматлікія сучасныя вылічальныя цэнтры выкарыстоўваюць прастору пад падлогаю для разводкі сыстэмы астуджэньня. Халоднае паветра падаецца пад падлогу і прасочваецца наверх праз адтуліны ў падлозе. Пад падлогай таксама месьцяцца супрацьпажарныя сродкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]