Фалёпіевы трубы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рэпрадукцыйная сыстэма

Фалёпіевы трубы, маціцавыя трубы — парны трубчасты орган, які злучае паражніну маціцы з брушной поласьцю. Названы ў гонар італьянскага анатома Габрыеля Фалёпіё, які ўпершыню апісаў іх. Орган ажыцьцяўляе функцыю транспартаваньня зародкавай вузы й народкаў, ствараючы спрыяльнае асяродзьдзе для апладненьня, разьвіцьця аплодненай зародкавай вузы й прасоўваньня яе ў маціцу. Як правіла, варонка маціцавай трубы захоплівае «вейчыкамі» авуляваную з мацічніку ў брушную паражніну зародкавую вузу й накіроўвае яе ўнутр сябе.

Пасьля авуляцыі зародкавая вуза каля 24 гадзінаў застаецца ў трубе жыцьцяздольнай, дзе можа быць апладніна народкам. Утвораная зыгота «вейчыкамі» трубы накіроўваецца ў маціцу. Рух эпітэлія трубаў, як правіла, накіраваны ў маціцу. Неапладнёная зародкавая вуза таксама рухаецца ў маціцу, пакуль не загіне й не разбурыцца.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фалёпіевы трубысховішча мультымэдыйных матэрыялаў