Фандзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Заліў Фандзі на мапе

Фандзі — заліў у паўночна-ўсходняй частцы заліва Мэн, абмывае ўзьбярэжжа Канады (правінцыі Новая Шатляндыя і Нью-Брансўік) і ЗША (штат Мэн).

Фандзі, нароўні з залівам Унгава, вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі (да 18 м). Даўжыня заліва каля 300 км, шырыня да 90 км, глыбіня да 214 м.

Акваторыя заліва — адзін з прыкладаў ватавага мора. Найбуйнейшы порт на берагах заліва — Сэнт-Джон.

Заліў мае велізарны патэнцыял гідраэнэргіі, плянуецца пабудова некалькіх прыліўных электрастанцый. Акрамя таго ў заліве разьвіта рыбалоўства.

Рэкі, якія ўпадаюць у заліў: Сэн-Круа, Сэнт-Джон.

Былая назва заліва Фандзі — Францускі заліў.