Фанэтыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фанэ́тыка (ад грэцкага слова φωνή = голас) — разьдзел мовазнаўства, якая вывучае гукі. У прыватнасьці яна займаецца наяўнымі якасьцямі гукаў як маўленьня чалавека, так і іншых крыніц (напрыклад, кампутарнага сынтэзу), а таксама іх утварэньнем і ўспрыманьнем, у адрозьненьне ад фаналёгіі, якая займаецца гукавымі сыстэмамі і абстрактнымі гукавымі адзінкамі (такімі як фанэма). Фанэтыка працуе з асобнымі гукамі, а не з кантэкстам, у якім яны выкарыстоўваюцца ў мове. Таму дыскусіі наконт сэмантычнага значэньня гуку адсутнічаюць на гэтай стадыі лінгвістычнага аналізу.

Нягледзячы на тое, што пісьмовыя сыстэмы і альфабэты ў большасьці выпадкаў цесна зьвязаны з гукамі рэчы, фанэтысты больш зацікаўлены гукамі маўленьня, чым сымбалямі, якія іх увасабляюць. Тым ня менш сувязь паміж імі настолькі моцная, што ў шматлікіх слоўніках вывучэньне сымбаляў (дакладна сэміётыкі) падаецца як частка фанэтычных вучэньняў. Зь іншага боку, у логаграфічных пісьмовых сыстэмах звычайна падаецца значна менш фанэтычнай інфармацыі, хоць гэта інфармацыя не абавязкова адсутнічае. Напрыклад, сярод кітайскіх герогліфаў фанэтычны элемэнт спасылаецца на частку герогліфа, якая вызначае яго вымаўленьне, тым часам як радыкал спасылаецца на сэмантычнае значэньне. Сымбалі, якія маюць аднолькавы фанэтычны элемэнт, звычайна маюць падобнае вымаўленьне, але гэта ня ў якім разе ня значыць, што іх вымаўленьне зьяўляецца прадбачным і вызначаецца фанэтычным элемэнтам, таму што вымаўленьне значна зьмянілася зь цягам стагодзьдзяў, у той час як напісаньне засталося тым жа самым. Ня ўсе кітайскія герогліфы складаюцца з радыкалаў і фанэтычных элемэнтаў, але для большай часткі гэта ўласьціва.

Галіны фанэтыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе больш за сто розных фонаў, якія афіцыйна прызнаныя асобнымі гукамі Міжнароднай фанэтычнай асацыяцыяй і транскрыбіруюцца ў адпаведнасьці зь Міжнародным фанэтычным альфабэтам.

Фанэтыка вывучалася амаль 2500 год таму ў старажытнай Індыі, калі Pāṇini ў сваёй працы 5 ст. д.н.э. апісаў паставы і характар артыкуляцыі зычных у санскрыце. Сёньня амаль усе індыйскія альфабэты выкарыстоўваюць парадак зычных згодна з класыфікацыяй Pāṇini.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]