Фаніпаль
| Фаніпаль | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1856 | ||||
| Былая назва: | Чэчын | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Койданаўскі | ||||
| Плошча: | 4,75 км² | ||||
| Насельніцтва: | 12 700 (2010) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1716 | ||||
| Паштовы індэкс: | 222750 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′ пн. ш. 27°20′ у. д. / 53.75° пн. ш. 27.333° у. д.Каардынаты: 53°45′ пн. ш. 27°20′ у. д. / 53.75° пн. ш. 27.333° у. д. | ||||
|
Фаніпаль на мапе Беларусі
Фаніпаль
|
|||||
Фаніпаль — горад у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Насельніцтва 12,7 тыс. чал. (2010).
Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Менску па чыгуначнай і аўтамабільнай магістралях Берасьце — Масква на вадападзеле рэчак Пціч і Нёман, на аднолькавай адлегласьці (13 км) ад Менскай колцавай дарогі і Койданава.
Зьмест |
Этымалёгія назвы[рэдагаваць]
У аснове тапоніма жаночае імя Фаня (Фэонія або Яўхімія) у спалучэньні з фармантам -поль (поле).[1]
Існуе легенда, што паселішча атрымала сваю назву ў гонар дачок мясцовага абшарніка — Фані і Полі.
Гісторыя[рэдагаваць]
- 1856: першыя згадкі паводле дакумэнтаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву Беларусі, былое ўладаньне абшарнікаў Энэльфельдта і Багдашэўскага.
- 1870: у Фаніпалі адкрыўся чыгуначны прыпынкавы пункт.
- 1871: акрыцьцё станцыі Токараўская, названай у гонар губэрнатара Менскай губэрні А. Токарава — заснавальніка Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі.
- 9 жніўня 1876: чыгуначная станцыя пачала звацца Фаніпаль.
- 1965: у Фаніпале пабудавалі першы завод — гэта адзіны ў Беларусі завод жалезабэтонных маставых канструкцыяў.
- 29 красавіка 1984: гарадзкі пасёлак.
- 22 чэрвеня 1999: атрымаў статус гораду раённага падначаленьня.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць]
Горад падзелены на 5 мікрараёнаў:
- Моладзевы
- Паўночны
- Цэнтральны
- Завадзкі
- Паўднёвы
Насельніцтва[рэдагаваць]
Адукацыя[рэдагаваць]
У Фаніпалі ёсьць гімназія і сярэдняя школа, дзе навучаюцца больш за 2000 вучняў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх клясах. У месьце ёсьць 4-ы дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, а таксама фанiпальская музычная школа, дзе 218 дзяцей навучаюцца па спэцыяльнасьцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віялянчэль, кляса духавых інструмэнтаў.
Культура[рэдагаваць]
Жыхары места могуць карыстацца гарадзкой бібліятэкай зь вялікім фондам кніжак, які рэгулярна папаўняецца. У цяперашні час яе паслугамі карыстаюцца 2115 чытачоў, зь іх 895 — навучэнцы.
Эканоміка[рэдагаваць]
Прадпрыемствы: рамонтна-мэханічныя, жалезабэтонных канструкцыяў.
- ААТ «Белхім»
- ААТ «Фаніпальскі рамонтна-мэханічны завод»
- Беларуска-дацкае СП «UNO MEDICAL»
- філія «Нерудбудматэрыялы» РУП «Дарбудіндустрыя»
- філія «Фаніпальскі досьледна-мэханічны завод» РУП «Дарбудіндустрыя»
- філія «Фаніпальскі завод жалезабэтонных маставых канструкцыяў» РУП «Дарбудіндустрыя»
Транспарт[рэдагаваць]
Аўтамабільныя шляхі злучаюць Фаніпаль зь Менскам і Койданавам.
| Нумар | Маршрут |
|---|---|
| М1 E30 | Берасьце (Казловічы) — Фаніпаль — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Рэдзькі) |
| Р1 | Менск — Фаніпаль — Койданаў |
Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць]
У Фаніпалі дзейнічаюць царква (2005), каталіцкая капліца, ад 2006 року вядзецца будаўніцтва касьцёла, царква хрысьціян веры эвангельскай "Благодать"
Панарамны здымак[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 388
Літаратура[рэдагаваць]
- Фаниполь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Fanipol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 373
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Фаніпаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||