Фаніпаль (чыгуначная станцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фаніпаль — чыгуначная станцыя ў м. Фаніпаль Койданаўскага раёну Менскай вобласьці, паміж чыгуначнымі прыпынкамі Воўчкавічы і Бярэжа на Берасьцейскім напрамку. У 1871 годзе быў пабудаваны чыгуначны прыпынак Чэчын, пазьней ён стаў чыгуначнай станцыяй Токараўка, у гонар А. Токарава, заснавальніка чыгункі Масква — Берасьце і губэрнатара Менскай губэрні, з 9 жніўня 1876 году Фаніпаль, чыгуначнікі якой 14 лістапада 1917 году дапамаглі В. А. Пралыгіну правесьці ў Менск браняпоезд. Справа ад станцыі мэмарыял, які сьведчыць, што пад час баёў на станцыі загінула больш за 800 чалавек.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Фаніпаль // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л.М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004.— С. 692.