Фарнабаз I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фарнабаз І (5 стагодзьдзе да н. э.) — дзяржаўны дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. З роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын Артабаза I.

Лічыцца сатрапам Фрыгіі ад 455 да н. э. Аднак, магчыма, ніколі не кіраваў, бо пра яго амаль нічога невядома. На думку некаторых дасьледчыкаў, мог служыць свайму бацьку пакуль той быў сатрапам Фрыгіі і пакуль улада не перайшла да сына Фарнабаза Фарнака ІІ у 430 да н. э.

Папярэднік
Артабаз I
Сатрапы Фрыгіі
455 да н. э.430 да н. э.?
Наступнік
Фарнак II Фрыгійскі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]