Фартуна Дусэльдорф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фартуна Дусэльдорф
Fortuna Düsseldorf.png
Поўная назва Düsseldorfer Turn- und Sportverein Fortuna 1895 e.V.
Заснаваны 5 траўня 1895
Горад Дусэльдорф, Нямеччына
Стадыён Эспрыт Арэна
Умяшчальнасьць: 54 600
Галоўны трэнэр Олівэр Рэк
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2013—2014 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Фартуна» (па-нямецку: Fortuna) — нямецкі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Дусэльдорф, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, у цяперашні час гуляе ў Бундэсьлізе 2, другім дывізіёне нямецкай футбольнай сыстэмы лігаў. Клюб быў заснаваны ў 1895 годзе й увайшоў у лігу ў 1913 годзе, дзе яны былі неад’емнай часткай вышэйшага дывізіёну з пачатку 1920-х гадоў да стварэньня агульнанацыянальнай лігі ў 1963 годзе, дзе яны прынялі ўдзел у 22 сэзонах паміж 1966 і 1997 гадамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самыя раньнія сьведчані спартовай асацыяцыі пазначаюцца стварэньнем гімнастычнага клюбу «Turnverein Flingern» 5 траўня 1895 году ў вёсцы Флінгерн, якая на сёньня зьяўляецца часткай гораду Дусэльдорф. Дзьве іншыя каманды, які маюць непасрэднае дачыненьне да сучаснага клюбу, былі заснаваныя крыху пазьней, «Dusseldorfer Fußballklub Spielverein» быў заснаваны ў 1908 годзе й «FK Alemania 1911» быў заснаваны ў 1911 годзе.

У сярэдзіне 1913 году гэтыя два клюбы аб’ядналіся ў адзіны клюб «Düsseldorfer Fußball-Club Fortuna 1911», які правёў свой дэбютны сэзон лізе Заходненямецкай асацыяцыі ў сэзоне 1913—1914 гадоў.

Міжваенны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 лістапада 1919 году да клюбу далучыўся яшчэ адзін мясцовы клюб «TV Flingern»[1]. У канцы 1920-х гадоў «Фартуна» атрымала перамогу ў мясцовым спаборніцтве Бэцырклізе. У 1928 годзе за нацыянальную зборную Нямеччыны дэбютаваў першы прадстаўнік клюбу Эрнст Альбрэхт, а ў 1929 годзе клюб атрымаў яшчэ адну перамогу ў Бэцырклізе. Клюб працягваў добра гуляць у 1930-х гадох, атрымаўшы тры тытулы за першыя чатыры гады ў мясцовых спаборніцтвах.

У 1933 годзе «Фартуна» дамаглася найвышэйшага посьпеху ў сваёй гісторыі, стаўшы чэмпіёнам Нямеччыны. У фінальным раўндзе каманда не прапусьціла ніводнага мяча. «Фартуна» разграміла «Форвэртс-Разэншпорт» з Глівіцаў зь лікам 9:0, «Армінію» з Гановэру зь лікам 3:0, «Айнтрахт» з Франкфурту-на-Майне зь лікам 4:0 і «Шальке 04» з Гэльзэнкірхэну зь лікам 3:0.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 4 ліпеня 2014 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Брамнікі
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Міхаэль Рэнзынг 1984
19 Сьцяг Нямеччыны Бр Лярс Унэршталь 1990
38 Сьцяг Нямеччыны Бр Робін Гэлер
Абаронцы
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Ёнатан Та (ар. Гамбург) 1996
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Юліян Шаўэртэ 1988
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстафэр Афэфар 1992
6 Сьцяг Нямеччыны Аб Дустын Бамгоер 1991
14 Сьцяг Бразыліі Аб Бруна Саарэс 1988
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Люкас Шмітц 1988
28 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстыян Вэбэр 1983
34 Сьцяг Турэччыны Аб Мухамэт Карпуз
Паўабаронцы
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Олівэр Фінк 1982
8 Сьцяг Казахстану ПА Генрых Шмітгаль 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Паўабаронцы
10 Сьцяг Аўстрыі ПА Міхаэль Ліндль 1985
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Аксэль Бэлінггаўзэн 1983
13 Сьцяг Нямеччыны ПА Адам Бодзэк (капітан) 1985
17 Сьцяг Нямеччыны ПА Андрэас Лямбэрц 1984
21 Сьцяг Аўстрыі ПА Крыстыян Гартнэр 1994
23 Сьцяг Аўстраліі ПА Бэн Гэларан 1992
24 Сьцяг Партугаліі ПА Сэржыю Пінту 1980
25 Сьцяг Азэрбайджану ПА Тугрул Эрат 1992
Паўабаронцы
9 Сьцяг Аўстрыі Нап Эрвін Гофэр 1987
18 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Матыс Болі 1990
20 Сьцяг Фінляндыі Нап Ёэль Пох’янпала (ар. Баер) 1994
35 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Чарлісан Бэншоп 1989
36 Сьцяг Нямеччыны Нап Тым Голей

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Grüne, Hardy (2001). Vereinslexikon. Kassel: AGON Sportverlag ISBN 3-89784-147-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фартуна Дусэльдорфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў