Фатон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фа́тон (ад грэцкага φῶς — «сьвятло») — элемэнтарная часьцінка са сьпінам 1 і нулявой масай, што ўдзельнічае толькі ў электрамагнітных узаемадзеяньнях; часьцінка (квант) электрамагнітнага выпраменьваньня адвольнае частасьці. Належыць да базонаў і распаўсюджваецца з хуткасьцю сьвятла c. У залежнасьці ад дыяпазону энэргіі фатоны падзелены на радыё, інфрачырвоныя, сьветлавыя, ультрафіялетавыя, рэнтгенаўскія і гама-кванты. Тэорыю фатонаў і іх узаемадзеяньняў з зараджанымі часьцінкамі вывучае квантавая электрадынаміка.

Меркаваньне пра квантавы характар выпраменьваньня і паглынаньня электрамагнітнай энэргіі выказана Максам Плянкам (1900). Гіпотэза пра рэальнае існаваньне квантаў электрамагнітнага поля і назва «фатон» прапанавана Альбэртам Айнштайнам (1905). Як і іншы квантавы аб’ект, фатон мае дваякія ўласьцівасьці: карпускулярныя (часьцінкавыя) і хвалевыя. Як часьцінку фатон характэрызуе энэргія і імпульс. Хвалевыя ўласьцівасьці фатонаў выяўляюцца ў дыфракцыі і інтэрфэрэнцыі, дзе фатон паводзіць сябе як папярочная хваля з даўжынёй. Элемэнтарныя фізычныя зьявы з удзелам фатонаў: расьсейваньне на мікрачасьцінках, паглынаньне атамамі і атамнымі ядрамі, фотанароджаньне часьцінак, анігіляцыя часьцінкі і антычасьцінкі, квантавыя пераходы ў атаме ці малекуле, радыяцыйны захоп і іншыя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]