Фольксваген Пасат
| Вытворца | Фольксваген |
|---|---|
| Іншыя назвы | Дашэр, Карат, Карсар, Квантум, Магатан, Сантана |
| Гады вытворчасьці | З 1973-га |
| Зборка | Цьвікаў ды Эмдэн (Ніжняя Саксонія, Нямеччына), Браціслава (Славаччына), Брусэль (Бэльгія), Барсэлёна (Каталёнія, Гішпанія), Калуга (Расея), Чатануга (Тэнэсі, ЗША), Пуэбля-дэ-Сарагоса (Пуэбля, Мэксыка), Сан-Паўлу (Бразылія), Аўрангабад (Махараштра, Індыя); Кітай — Нанкін (Цьзянсу), Чанчунь (Цзылінь), Шанхай |
| Папярэднік | Фольксваген Тып 3, Фольксваген Тып 4, Фольксваген К70 |
| Кляса | Cярэднепамерны вялікасямейны |
| Кузаў | Сэдан, унівэрсал; 4-дзьверны |
| Плятформа | Фольксваген B |
| Рухавік | 1,4 літры, 1,8 л., 2 л.; наўпроставы ўпрыск |
| Трансмісія | 6- або 7-ступенная, ручная |
| Прывад | Пярэдні |
| Колавая база | 2712 мм |
| Даўжыня | 4769 мм |
| Шырыня | 1820 мм |
| Вышыня | 1470-1516 мм |
| Клірэнс | 111 мм |
| Маса | 1440-1601 кг |
| Поўная маса | 1990-2210 кг |
| Грузападымальнасьць | 598-684 кг |
| Максымальная хуткасьць | 210 км/г |
| Падобныя | Пэжо 508, Рэно Лягуна, Форд Мандэо |
Фольксваген Пасат (па-нямецку: Volkswagen Passat) — сярэднепамерны вялікасямейны аўтамабіль вытворчасьці нямецкага канцэрна Фольксваген. Вытрымаў 6 перааздабленьняў з 1973 году. У Эўропе выпускаецца ў Нямеччыне, Славаччыне, Бэльгіі, Гішпаніі ды Расеі. У Амэрыцы — ў ЗША, Мэксыцы ды Бразыліі. У Азіі — ў Індыі ды Кітаі.
Распрацоўка [рэдагаваць]
Пасьля набыцьця Аўдзі ў 1964 годзе Фольксваген выкарыстаў яго інжынэраў для распрацоўкі пярэднепрываднага самаходу з вадзяным ахалоджваньнем на падставе Аўдзі 80, выпушчанага ў 1972 годзе.
Пакаленьні [рэдагаваць]
Першае [рэдагаваць]
Выраб першага Пасата, выгляд якога распрацаваў італьянскі дызайнэр Джарджэта Джуджара, пачалі ў 1973 годзе з 4 відамі кузава: 2- і 4-дзьверны сэдан, 3- і 5-дзьверны фастбэк. У Эўропе абсталёўваўся 2 прастакутнымі, 2 круглымі 18-сантымэтровымі або 4 круглымі 14-сантымэтровымі фарамі. Прызначася для замены састарэлых Вольксвагенаў Тыпу 3 і 4. У ім выкарыстоўваліся шэрагавыя 4-цыліндровыя 1,3- (40 кіляват або 54 конскія сілы) і 1,5-літровыя (55 кВт/74 к.с. або 63 кВт/84 к.с.) бэнзінавыя рухавікі з надгалоўкавым разьмеркавальным валам і 4-ступеневай ручной або 3-ступеневай аўтаматычнай каробкамі перадачаў. Пярэдняя Падвеска была на накіравальных стойках, задняя — зь цьвёрдым мастом на шрубавых спружынах.
| Гэта — накід артыкула пра аўтамабілі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |