Форынт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Форынт | |
|---|---|
| Краіна: | Вугоршчына |
| Падзел: | філер |
| Код ISO-4217: | HUF |
| Скарачэньне: | Ft |
| Абменны курс: (Даляр ЗША (30.10.2008г.)) |
192.343 |
Фо́рынт (па-вугорску: forint) – афіцыйная валюта Вугоршчыны. Код ISO 4217 – HUF. Назва форынт пайшла ад назвы горада Флярэнцыя, дзе ў ХІІІ стагодзьдзі чэканілася залатая манэта, якая называлася “fiorino d’oro”. Гэта манэта пачала ужывацца на тэрыторыі Вугоршчыны так сама ў ХІІІ стагодзьдзі. З 1868 да 1892 года форынт ўжываўся як вугорскі эквівалент аўстрыйскага гульдэна (у рамках аўстра-вугорскай манархіі) і дзяліўся на 100 крэйцараў. У 1892 годзе форынт быў заменены на вугорскую крону (яна дзялілася на 100 філераў), у 1926 годзе крона была заменена на пэнгё.
Форынт быў зноў уведзены ў абарачэньне 1 жніўня 1947 годзе, пасьля гіпэрінфляцыі 1945 – 1946 г.г. Курс абмена пэнгё на форынт складаў 4 * 1029 : 1. Гістарычна форынт дзеліцца на 100 філераў, але з 1999 года філеры былі выведзены з абарачэньня ў выніку інфляцыі. 1 сакавіка 2008 года дадаткова былі выведзены з абарачэньня манэты вартасьцю 1 і 2 форынты.
У нашы дні ўжываюцца манэты вартасьцю 5, 10, 20, 50, 100 форынтаў і банкноты вартасьцю 200, 500, 1000, 2000, 5000, 10 000 і 20 000 форынтаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Форынт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

