Фосфарэсцэнцыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Фосфарэсцэнцыя — сьвячэньне рэчываў, якое працягваецца пасьля спыненьня ўзбуджэньня больш як 10 -7 сек (і можа дасягаць некалькіх гадзін); разнавіднасьць люмінесцэнцыі.
Малекулярная фосфарэсцэнцыя — сьвячэньне, абумоўленае выпрамяняльнымі пераходамі з мэтастабільнага (звычайна трыплетнага) у асноўны (сінглетны) стан:
дзе S пазначае сінглеты, T — трыплеты, азначнікі пазначаюць стан (0 — асноўны, 1 — ўзбуджаны).
Такія пераходы са зьменай мультыплетнасьці забароненыя па сьпіну і маюць малую імавернасьць.
Фасфарэцэнцыя крышталяў абумоўлена рэкамбінацыяй электронаў і дзірак, якія захопленыя рознага роду пасткамі і вызваляюцца ў выніку тэрмічнай актывацыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фосфарэсцэнцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
