Фотамэтрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фотамэ́трыя — разьдзел оптыкі, у якім дасьледуюцца энэргетычныя характарыстыкі сьвятла пры яго выпусканьні, распаўсюджваньні і ўзаемадзеяньні з целамі. Апэруе фотамэтрычнымі велічынямі.

Фотамэтрыя як навука пачалася з прац Ламбэрта, які сфармуляваў закон дыфузнага адлюстраваньня сьвятла (закон Ламбэрта) і Бугэра, які сфармуляваў закон паглынаньня сьвятла (закон Бугэра - Ламбэрта - Бэра).