Фрагмэнты (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрагмэнты
Тэматыка філязофія, культуралёгія, літаратура
Пэрыядычнасьць чатыры разы на год
Краіна Беларусь
Адрас Менск, вул. Волаха
Заснавальнік Ігар Бабкоў, Валер Булгакаў
Выдавец Эўрафорум
Галоўны рэдактар Ігар Бабкоў
Дата заснаваньня восень 1996
Мова беларуская
Аб’ём 333 старонкі (на 1997)
Наклад 1000 асобнікаў (1997)

«Фрагмэнты», поўны назоў — «Фрагмэнты філязофіі, культуралёгіі, літаратуры: сярэднеэўрапейскі культурны агляд» — беларускі філязофска-культуралягічны часопіс, заснаваны ўвосені 1996 г. І. Бабковым і В. Булгакавым.

Рэдакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўным рэдактарам часопісу быў беларускі філёзаф і літаратар Ігар Бабкоў. У склад рэдакцыі ў пачатку 1997 г. таксама ўходзілі:

Тэксты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На старонках часопісу друкаваліся ў асноўным беларускія дасьледнікі і мысьляры, аднак няможна не адзначыць і вялікую колькасьць перакладаў (перадусім эўрапейскіх мысьляроў кшталту Р. Барта ці М. Фуко). Вялікая ўвага надавалася гісторыі нацыянальнай ідэі (існавала адмысловая рубрыка — «Архіў нацыянальнай ідэі»).

Значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўленьне часопісу было станоўча сустрэта беларускім інтэлектуальным асяродзьдзем. Пазьней В. Акудовіч ацэньваў часопіс як першы буйны беларускі культуралягічны праект.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нумары 1—2 за 1997 г. І. Бабкоў абвесьціў «сьмерць» беларускага народу, зьвязваючы гэта з рэферэндумам 1996 году.