Франклін Рудольф Анкэрсьміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Франклін Рудольф Анкэрсьміт (нар. 1945) - прафэсар гістарыяграфіі і тэорыі гісторыі унівэрсітэта Гронінгэна.

Займаецца дасьледваньнем пытаньняў гістарыяграфіі, філязофіі гісторыі, мэтаду ў гісторыі, распрацоўвае канцэпцыі наратыву, мэтафары і рэпрэзэнтацыі.

Тэорыя наратыву[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анкэрсьміт з агромністым пазітывізмам характарызую трапалягічную тэорыю Уайта. Нягледзячы на ўсе яе недахопы, ён мяркуе, што тэорыя тропаў змагла вывесьці філязофію гісторыі і гістарыяграфію на цалкам новы этап. І, зрэшты, разьвіцьцём філязофіі гісторыі на падмурку тэорыі тропаў і займаецца Анкэрсьміт. Падобна пазьнейшым поглядам Уайта, ён прапануе адасобіць гістарычнае дасьледваньне ад гістарычнага пісьма, што дазволіць адысьці ад крайнасьці літаратурнага ўспрыманьня гісторыі.

Далей Анкэрсьміт распрацоўвае тэорыю наратыву, якая абапіраецца на вышэйзгаданую тэорыю тропаў. Наратыў для гісторыка ёсьць спроба вызначыць адносіны між мовай і рэчаіснасьцю. Ён ня можа быць ня ісьцінным ня йлжывым, бо гэта ёсьць сродак дэманстрацыі гістарычнай рэчаіснасьці. Праблема ў аднясеньні гісторыі да навукі якраз і палягае ў тым, што яна мае ў якасьці спосаба выражэньня некагнэтыўную форму наратыва.

Анкэрсьміт прапануе лічыць наратыў асобным сродкам гістарычнага пазнаньня. У сучансай гістарыяграфіі існуе безьліч паняткаў і тэрмінаў, якія ня маюць месца ў рэчаіснасьці і не зьяўляюцца часткаю мовы (прыкладам “Халодная вайна”). Гэта зьява ёсьць адлюстраваньнем паглыбленьня разрыву між мовай і рэчаіснасьцю ў сучаснай філязофіі навукі. Фактычна мову наратыву можна паставіць у сістэме гістарыяграфіі нароўні з мовай і рэчаіснасьцю, як спосаба рэалізацыі гістарычных ведаў і ўжо як інструмэнта гістарычных дасьледваеньняў.

Наратывізм – тэрмін які прапануе Анкэрсьміт для філязофіі мовы, якая аналізуе гістарычны тэкст цалкам. Разуменьне яго магчыма толькі пры ўмове прыманьня адрозьненьня між гістарычным дасьледваньнем і гістарычным пісьмом. А сувязь між абодвума рэалізуецца пры дапамозе тэорыі тропаў, прапанаванай Уайтам.


Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ankersmit FR, The Reality Effect in the Writing of History: The Dynamics of Historiographical Topology, *Amsterdam, Noord-Hollandsche, 1989.
  • Ankersmit FR, Aesthetic Politics: Political Philosophy Beyond Fact and Value, *Stanford: Stanford University Press, 1996.
  • Ankersmit FR, Historical Representation, Stanford: Stanford University Press, 2001
  • Ankersmit FR, Political Representation, Stanford: Stanford University Press, 2002