Франк Дзюваль
| Франк Дзюваль | |
| Дата нараджэньня | 22 лістапада 1940 году |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Бэрлін, Нямеччына |
| Гады творчасьці | 1977—2001 |
| Прафэсіі | кампазытар, сьпявак, дырыгент |
| Жанры | поп |
| Лэйблы | Universal (2001-) Eastwest (1989-1995) Teldec (1979-1989) |
| www.frankduval.com | |
Франк Дзюва́ль (ням. Frank Duval; нар. 22 лістапада 1940 году, Бэрлін, Нямеччына) — нямецкі кампазытар, сьпявак, дырыгент і аранжавальнік.
Біяграфія [рэдагаваць]
Франк Дзюваль нарадзіўся 22 лістаапада 1940 году ў Бэрліне, у сям’і артыстаў. Вучыўся на актора і танцора, але таксама сьпяваў разам са сваёй сястрой Марыяй. У 60-я годы Дзюваль ужо ствараў музыку, як аркестральную, гэтак і эстрадную, а яго дэбютны саўндтрэк прагучаў у сэрыяле «Tarot» у 1977 годзе.
У сямідзясятых Франк Дзюваль быў загружаны кампазытарствам, але знаходзіў час для сольнай творчасьці. Гэтак, у 1979 годзе на лэйбле Teldec быў выдадзены яго першы сольны альбом «Die Schönsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte», а кампазыцыя «Todesengel» зь яго стала гітом.
На працягу васьмідзясятых гадоў былі напісаныя некалькі саўндтрэкаў, а таксама працягвалася сольная дзейнасьць музыкі. Яго творы шмат разоў дасягалі топаў нямецкіх чартаў: «Ways» (1983), «Lovers Will Survive» (1986) і «When You Were Mine» (1987).
Дыскаграфія [рэдагаваць]
- 1979 — Die Schonsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte
- 1981 — Angel of Mine
- 1982 — Face to Face
- 1983 — If I Could Fly Away
- 1983 — Orphee
- 1984 — Living Like A Cry
- 1984 — Die schonsten Melodien aus Derrick & der Alte
- 1985 — Time For Lovers
- 1986 — Bitte Lasst Die Blumen Lieben
- 1987 — When You Were Mine
- 1988 — Love Me, Love
- 1989 — Touch My Soul
- 1989 — Seine Grossten Erfolge
- 1991 — Solitude
- 1994 — Vision
- 1994 — Vision (Best Of Frank Duval)
- 1996 — Time For Angels
- 2000 — Derrick Forever
- 2001 — Golden Hits (1981-1994)
- 2001 — Spuren: Songs & Sounds (3CD)
- 2002 — Piano Para Ti
- 2006 — Colour Collection
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Франк Дзюваль(анг.) на сайце IMDb
- Афіцыйны сайт Франка Дзюваля (анг.)