Франк КФА
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Франк КФА (Франк Афрыканскага фінансавага зьвязу; па-француску: franc de la Coopération Financière en Afrique Centrale) – рэгіянальная валютная адзінка якая ўжываецца ў 14 краінах Цэнтральнай Афрыкі з 1945 года. Дзеліцца на 100 сантымаў. Зьяўляецца самай папулярнай афрыканскай валютай.
Франк КФА ўжываецца ў наступных краінах:
Малі;
Тога;
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка;
Чад;
Банкноты франка КФА ў правым верхнім кутку маюць вызначэньне ў якой краіне выпушчаны ў абарачэньне:
- A – Кот д’Івуар
- B – Бэнін
- C – Буркіна-Фасо
- D – Малі
- F – Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
- H – Нігер
- K – Сэнэгал
- L – Габон
- P – Чад
- T – Тога
- U – Камэрун
Пры яго ўвядзеньні ў 1945 годзе скарачэньне КФА складалась з пачатковых літар францускіх словаў “colonies françaises d’Afrique” (францускія афрыканскія калёніі), з атрыманьнем незалежнасьці з другой палове 20 стагоддзя, яна стала расшыфроўвацца як la Communauté financière africaine (афрыканскі фінансавы зьвяз).
Банкноты, якія ўжываюцца ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі маюць адрозьненьні па зьнешняму выгляду, але маюць аднолькавы курс з іншымі валютамі.

