Франсабанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Франсабанк»
Тып ААТ[d]
Заснаваная 5 кастрычніка 1994
Краіна
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 95а
Закрытая 4 траўня 2022[1]
Ключавыя фігуры Ібрагім Калейлат
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя банкаўскі рахунак, грашовы перавод, уклад
Матчына кампанія «Франсабанк С. А. Л.» (Лібан)

«Франсабанк» — камэрцыйны банк Беларусі, які існаваў у 1994—2022 гадох.

Памер статутнага фонду складаў 113 704,4 млн руб. (2013)[2]. 99,9% акцыянэрнага капіталу належалі лібанскім кампаніям «Франсабанк С. А. Л.» (88,0769%) і «Франсахолдынг» (11,8858%)[3].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банк меў аддзяленьні ў Берасьці, Гомлі, Горадні, Лідзе й Менску[4].

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юрыдычны адрас: Менск, пр. Незалежнасьці, 95А.

УНП 100755021. АКПА 37364837. БІК 153001266[5].

S.W.I.F.T. GTBN BY 22.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банк зарэгістраваны 5 кастрычніка 1994 року[6] пад назваю ААТ Банк «Залаты талер». У 2008 «Залаты талер» быў набыты лібанскімі юрыдычнымі асобамі «Fransabank S. A. L.» і «Fransaholding» і быў перайменаваны ў «Франсабанк»[7].

26 красавіка 2022 году Ўправа Нацыянальнага банку Беларусі ўхваліла Пастанову № 171 аб дзяржаўным уліку далучэньня «Франсабанку» да «Альфа-Банку», якая набыла моц 4 траўня 2022 году[8].


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.nbrb.by/press/12402
  2. ^ Выкананьне нарматываў бясьпечнага функцыянаваньня, усталяваных НБ РБ (рас.) Пра банк. Франсабанк. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  3. ^ Акцыянэры (рас.) Пра банк. Франсабанк. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  4. ^ Агульныя зьвесткі (рас.) Пра банк. Франсабанк. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  5. ^ Рэквізыты (рас.) Пра банк. Франсабанк. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  6. ^ Зьвесткі пра банкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іхніх філіях па стане на 22.01.2014 Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 22 студзеня 2014 г.
  7. ^ Зьвесткі пра банк Франсабанк ААТ (рас.) Усе банкі Беларусі. InfoBank.by. Праверана 22 студзеня 2014 г.
  8. ^ «Франсабанк» далучаны да «Альфа-Банка» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 траўня 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]