Франсыска Раман Аляркон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іска
Іска
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1992 (22 гады)
Бэнальмадэна, Гішпанія
Рост 176 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011
2010—2011
2011—2013
2013—
Валенсія Б
Валенсія
Маляга
Рэал Мадрыд
52 (16)
4 (0)
69 (14)
32 (8)
Зборныя
2013— Гішпанія 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
17 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
4 сакавіка 2014.

Франсыска Раман Аляркон Суарэс (па-гішпанску: Francisco Roman Alarcon Suarez), больш вядомы як Іска (па-гішпанску: Isco; нарадзіўся 21 красавіка 1992, Бэнальмадэна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, атакавалы паўабаронца мадрыдзкага «Рэалу» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Пасьля таго як гулец атрымаў сталае месца ў асноўным складзе свайго былога клюбу «Маляга», ён пачаў лічыцца адным з найлепшых маладых атакавалых паўабаронцаў у Эўропе[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Валенсія»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не зважаючы на тое, што нарадзіўся Іска каля Малягі, ён скончыў моладзевую акадэмію клюбу «Валенсія», у складзе якой дэбютаваў 11 лістапада 2010 году ў гульні на Кубак Гішпаніі супраць клюбу «Легроньнес», забіўшы два галы ў канчатковай перамозе зь лікам 4:1[2].

Першы матч у Ля Лізе правёў 10 лістапада 2010 году, згуляўшы 20 хвілінаў у пераможным матчы супраць «Хэтафэ», пасьля таго як замяніў Арыца Адурыса[3].

«Маляга»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне ліпеня 2011 году Іска падпісаў пяцігадовы кантракт з «Малягай», якому абыйшоўся ў 6 млн эўра[4]. Свой першы гол у новым клюбе забіў 21 лістапада 2011 году ў пераможным матчы супраць «Расінгу»[5]. На наступным тындні гулец таксама адзначыўся ўзяцьцём брамы суперніка, тым самым прынес свайму клюбу перамогу зь лікам 2:1 над «Вільлярэалам». Іска скончыў свой першы сэзон у «Малязе», правёўшы 32 гульні й забіўшы пяць галоў, што дапамагло клюбу арымаць права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў УЭФА ўпершыню ў сваёй гісторыі.

18 верасьня 2012 году ў першай гульні «Малягі» ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў Іска двойчы забіў у хатнім матчы супраць расейскага «Зэніту», дзе гішпанцы былі мацьней зь лікам 3:0, а таксама быў абраны гульцом матчу[6].

У сьнежні 2012 году Іска атрымаў тытул Golden Boy, апярэдзіўшы ў галасаваньні Стэфана эль-Шаараві й Тыбо Куртуа[7].

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 чэрвеня 2013 году Іска пацьвердзіў, што ён атрымаў прапанову ад мадрыдзкага «Рэалу» й ад былога трэнэра «Малягі» Мануэля Пэлегрыні, які працаваў на той момант у «Манчэстэр Сіці», але заявіў, што канчатковае рашэньне ён зробіць толькі пасьля фіналу моладзевага чэмпіянату Эўропы[8]. 26 чэрвеня, былы прэзыдэнт «Рэала» Флярэнтына Пэрэс пацьвердзіў, што паміж гульцом і клюбам было дасягнута пагадненьне й Франсыска далучыцца да мадрыдцаў пасьля мэдычнага агляду[9]. На наступны дзень паўабаронца падпісаў пяцігадовы кантракт, а «Рэал» выдаткаваў 30 млн эўра за трансфэр гульца, тым самым стаўшы першым падпісаньнем новапрызначанага трэнэра Карлё Анчэлёцьці[10].

У сваім дэбютным матчы 18 жніўня 2013 году Іска забіў пераможны гол на 85-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:1 на карысьць мадрыдцаў у хатняй гульні супраць «Бэтысу».

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лютага 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругваю Іска дэбютаваў у складзе зборную Гішпаніі, у другім тайме паядынку замяніўшы Андрэса Іньесту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Франсыска Раман Алярконсховішча мультымэдыйных матэрыялаў