Франсэск Ашымэніс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франсэск Ашымэніс
Francesc Eiximenis
Франсэск Ашымэніс
Франсэск Ашымэніс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1330(1330)
Жырона
Памёр 1409(1409)
Пэрпіньян
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці рыма-каталіцкі ксёндз, філёзаф, пісьменьнік, біскуп
Мова Old Catalan[d][1], сярэднявечная лаціна[d], сярэдневяковая арагонская мова[d] і старааксітанская мова[d]

Франсэск Ашымэніс (па-каталянску: Francesc Eiximenis; fɾənˈsɛsk əʃiˈmɛnis) — каталёнскі пісьменьнік, францішканін XIV стагодзьдзя. У свой час быў даволі знакамітым; ягоныя працы чыталі шляхетныя сучасьнікі, сярод якіх каралі Арагону Пётар IV, Ян I і Марцін I, каралева Марыя дэ Люна, авіньёнскі Папа Бэнэдыкт XIII.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франсэск Ашымэніс нарадзіўся прыкладна ў 1330 року, меркавана ў Жыроне. Стаў францішканцам у даволі маладым узросьце, вучыўся ў іхняй школе. Пазьней працягнуў навучаньне ў Оксфардзкім і Парыскім унівэрсытэтах. У 1374 атрымаў тытул магістра багаслоўя ва ўнівэрсытэце Тулюзы.

Вярнуўшыся ў Каталёнію, здабыў вядомасьць пры двары караля і барсэлёнскай ды валенсійскай шляхты сваёй адукаванасьцю. У 1382—1408 жыў у Валенсіі, дзе быў кансультантам мескіх уладаў. У 1391 арганізаваў «малітоўнае войска» ў кляштарах і манастырох Валенсіі. У 1397 і 1398 пераняў парадкаваньне двух крыжовых паходаў валенсійцаў і мальёрцаў супраць мусульманскіх піратаў у Паўночнай Афрыцы.

У 1408 Ашымэніс узяў удзел у Пэрпіньянскім сынодзе, дзе авіньёнскі папа Бэнэдыкт XIII прызначыў яго патрыярхам ерусалімскім, а пасьля й апостальскім адміністратарам Эльнскай дыяцэзіі (цяпер Пэрпіньянская).

Франсэск памёр у Пэрпіньяне прыкладна 23 красавіка 1409.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]