Франтысьпіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Франтысьпіс і тытульны ліст кнігі Матыяса Клостэрмэйра

Франтысьпіс (па-француску: frontispice, па-лацінску: frons, родны склон frontis — лоб, пярэдні бок + па-лацінску: aspicere — глядзець), ілюстрацыя, зьмешчаная на асобнай старонцы зьлева ад тытульнага ліста.

Звычайна малюнак франтысьпісу не мае подпісу, але зрэдку замест яго даюць аўтограф аўтара. Звычайна, франтысьпіс зьмяшчаюць на другой паласе выданьня (тытул — на трэцюю). Малюнак разьмяшчаюць на аптычнай сярэдзіне паласы зададзенага фармату. Франтысьпіс можа быць «прылепным» — надрукаваным асобна ад сшытку на больш якаснай паперы й прылепленым да першага сшытку кніжнага блёку да таго, як будзе прылеплены фарзац.

Страката аздобленыя тытульныя лісты вельмі часта выкарыстоўваліся ў Бібліях і шкалярскіх кнігах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Франтысьпіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў