Француская Ліга 1
| Ліга 1 | |
| Краіна | Францыя |
|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА |
| Заснаваная | 1932 |
| Колькасьць камандаў | 20 |
| Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
| Хатнія кубкі | кубак Францыі |
| Міжнародныя кубкі | Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы |
| Дзейны чэмпіён | Манпэлье (сэзон 2011—2012) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Сэнт-Эт’ен — 10 |
| ТБ-партнэры | Canal+, beIN Sport |
Ліга 1 (па-француску: Ligue 1) — вышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 20 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі тры апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іхнае месца займаюць тры наймацнейшыя каманды Лігі 2.
Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сэзоне 1932-1933 гадоў і зваўся тады Нацыянальным чэмпіянатам, з 1933 па 2002 гады спаборніцтва мела назоў Дывізіён 1, а ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў Лігу 1. Дзейным чэмпіёнам зьяляецца клюб «Манпэлье».
Гісторыя [рэдагаваць]
Прафэсійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 году. У ліпені 1930 году Нацыянальны савет Фэдэрацыі футболу прагаласаваў за прафэсіяналізацыю францускага футбола. Заснавальнікамі прафэсійнага футбола ў Францыі зьяўляюцца Жорж Бяру, Эманюэль Гамбардэльля й Габрыель Ано.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Француская Ліга 1 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
|
|||||