Француская рэвалюцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Француская рэвалюцыя (1789—1799), пачалася з скліканьня Генэральных Штатаў і ўзяцьця Бастыліі і скончылася дзяржаўным пераваротам Напалеона Банапарта 18 брумера (9-10 лістапада).

Рэвалюцыя была ключавым момантам францускай гісторыі і паклала канец "Старому Парадку", распачаўшы пераход да канстытуцыйнай манархіі, а потым і да першай Рэспублікі. Рэвалюцыя паклала канец неабмежаванаму каралеўскаму абсалютызму, абвесьціла ўсіх грамадзянаў роўнымі перад законам. Рэвалюцыя ўсталявала сувэрэнітэт нацыі, што самастойна абірае сваіх кіраўнікоў.

Рэвалюцыя зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё эўрапейскай і сусьветнай гісторыі.

Зьмест

[рэдагаваць] Францыя ў канцы XVIII ст.

[рэдагаваць] Францускае грамадзтва

Сацыяльная гіерархія была заснаваная на падзеле на саслоўі, падаткі паміж якімі разьмяркоўваліся няроўна. Апроч таго яны ня мелі роўнасьці ў доступе да правасуддзя, сутыкаліся з дыскрымінацыяй на вайсковай службе.

Існавала два прывілеяваных саслоўі: шляхта і духавенства. "Трэцяе саслоўе" гэта назва саслоўя (стана), якое ахоплівала астатняе насельніцтва і не было прывілеяваным.

Падаткі былі разьмеркаваныя так, што іх плаціла толькі трэцяе саслоўе. Яго становішча моцна адрозьнівалася ў залежнасьці ад ад канкрэтных правінцыяў і гарадоў.

Усеагульнае узбагачэньне размывае межы паміж шляхтай і Трэцім саслоўем, якое ахоплівае гандлёвую і фінансавую буржуазію, заможнае сялянства, якія таксама могуць даць адукацыю сваім дзецям. Буржуазія імкнецца займаць таксама атрымаць пасады ў дзяржаўнай сыстэме.

[рэдагаваць] Супраціў абсалютысцкай манархіі

У 1780-х гадах Францыя была абсалютысцкай манархіяй, якая абапіралася на бюракратычную цэнтралізацыю і рэгулярнае войска. Кароль меў уладу "ад Бога", але традыцыйна, манарх захоўваў прывілеі за шляхтай і духавенствам.

Філязофія Эпохі Асьветніцтва распаўсюджвалася ў вышэйшых слаях грамадзтва, сярод буржуазіі і шляхты. Абсалютызму "па-француску" процістаўлялася ангельская манархія, улада якой абмяжоўвалася парлямэнтам, а вярхоўная ўлада, згодна з новымі філязофскімі поглядамі Эпохі Асьветніцтва, належала нацыі.

Людовік XVI

Прывілеяваны стан таксама выступіў супраць каралеўскай улады, абсалютызм якой пазбавіў яго традыцыйных прывілеяў. Парлямэнты (двары ў часы Старога Рэжыму) у час прыняцьця законаў карыстаюцца сваім традыцыйным правам крытыкаваць каралеўскую ўладу. Хоць яны і рабілі гэта каб захаваць свае прывілеі, на думку грамадзтва яны заступаліся за народ.

Шляхта марыла, каб вярнуцца да улады, ад якой яна была адхіленая пры Людовіку XIV. Гэтае імкненьне зьвязанае і зь яе эканамічным становішчам. Шляхта ня мае права на многія віды гаспадарчай дзейнасьці, бо баіцца страціць шляхецкую годнасьць і яе спажывецкія магчымасьці зьмяншаюцца. Шляхта патрабуе вяртаньня свамх старых фэўдальных прывілеяў, што вельмі раздражняе сялянства, якое падтрымлівае адмену фэўдальнага права.

Але ж большая частка французаў не чакала Рэвалюцыі ды скасаваньня манархіі. Нават у 1789 годзе кароль лічыцца "бацькам французаў", якога любяць і паважаюць. У 1789 пачынаюцца дзяржаўныя рэформы.

[рэдагаваць] Правал палітычных рэформаў

Людовік XV і Людовік XVI ўсьведамлялі неабходнасьць зьменаў у палітычным жыцьці, але не мелі аўтарытэту свайго папярэдніка, Людовіка XIV, каб ажыцьцявіць неабходныя зьмены.

  • Людовік XV пачынае юрыдычную рэформу, якая была спыненая Людовікам XVI пад націскам парлямэнту.
  • Падатковая рэформа: галоўнай праблемай манархаў, заўсёды зьяўляўся іх бюджэт. З ХVII ст. мае месца значны дэфіцыт бюджэту. Шэраг новых падаткаў уведзены з 1701 года, але страты застаюцца вялізнымі. У 1788 годзе, дзяржаўны бюджэт абнародаваны Нэкерам (фр, Necker): дзяржава мае ў сваім распараджэньні 502 мільёны ліўраў, а выдаткоўвае 620 мільёнаў. Грамадзтва крытычна ставіцца да выдаткаў каралеўскага двара.

Манархія не дае рады закончыць ніводнай падатковай рэформы. І з 7 чэрвеня 1788 адбываецца асамблея трох станаў (шляхта, духавенства і трэці стан) у замку Візыль, дзе яны прымаецца рашэньне аб байкоце ўсіх падаткаў, пакуль кароль ня скліча Генеральныя Штаты. Пасля такім націскам Людовік XVI здаецца і склікае Генеральныя Штаты 1 траўня 1789.

[рэдагаваць] Год 1789 - канец Старога парадку і пераход да канстытуцыйнай манархіі

[рэдагаваць] Юрыдычная рэвалюцыя (травень-пачатак чэрвеня 1789)


[рэдагаваць] Кампанія выбараў у дэпутаты Генеральных Штатаў

Скліканьне Генэральных Штатаў дало надзею францускаму грамадзтву. Сяляне спадзяваліся на падвышэньне ўзроўню жыцьця і частковае ці поўнае скасаваньне фэўдальнага права. Буржуазія марыць аб роўнасьці правоў і парлямэнцкай манархіі. Яны спадзяюцца на падтрымку пэўнай часткі шляхты і духавенства. Гэтым тлумачыцца палітычная актыўнасьць у час выбараў у дэпутаты Генэральных Штатаў.

Зазвычай, кожны стан выбірае аднолькавую колькасьць дэпутатаў. Дэпутаты кожнага стану, збіраюцца на нараду і потым галасуюць. Вынік галасаваньня кожнага стану лічыўся за адзін голас. Гэта быў прынцып галасаваньня па стану.

Дастаткова было б, каб прывілеяваныя станы галасавалі за падтрымку сваіх прывілеяў, каб Трэці стан апынуўся ў меншасьці. Каб колькасьць дэпутатаў адпавядала вазе Трэцяга стану ў грамадзтве, яны прадстаўнікі гэтага саслоўя прапанавалі падвоіць колькасьць дэпутатаў ад трэцяга саслоўя, а таксама і перайсьці да прыняцьця рашэньняў на падставе галасаваньня дэпутатаў, а не станаў.

Людовік XVI пагадзіўся падвоіць колькасьць дэпутатаў для Трэцяга стану, але зацягнуў рашэньне адносна галасаваньня ўсіх дэпутатаў.

[рэдагаваць] Дэпутаты Трэцяга стану супраць караля

1 траўня 1789, дэпутаты сабраліся ў Версалі. Дэпутаты ад духавенства і шляхты былі прынятыя вельмі шчодра, але не дэпутаты Трэцяга стану.

5 траўня, кароль адкрывае Генэральныя Штаты але яго прамова накіраваная супраць новаўвядзеньняў. Нэкер выступае на працягу 3 гадзінаў, але закранае толькі фінансавыя пытаньні. Пытаньня пра палітычныя рэформы не ўздымалася.

Прывілеяваныя станы падтрымліваюць галасаваньне па саслоўях, але Трэці стан пачынае супраціўляцца і адмаўляецца далучыцца да апошніх. Пасля спрэчкі на працяг месяца, Трэці стан прымае рашэньне кантраляваць дэпутацкую ўладу. 13 чэрвеня, да іх далучаюцца тры кюрэ , а 16-га іх ужо дзесяць.

17 чэрвеня 1789, Генеральныя Штаты, па прапанове абата Сійэ даюць сабе назву "Генэральная Асамблея".

19 чэрвеня, духавенства далучаецца да Трэцяга стану, каб таксама кантраляваць уладу.

20 чэрвеня, кароль зачыняе залю Мэню, месца сходаў Трэцяга стану, і дэпутаты ад гэтага стану пераходзяць у залю для гульні ў мяч.

Тут, яны прамаўляюць "клятву ў залі для гульні ў мяч" і дамаўляюцца не разыходзіцца да таго, пакуль не будзе створаны пісьмова праект Канстытуцыі.

23 чэрвеня, Людовік XVI прапануе, каб тры станы зьбіраліся ў розных залях, вышэйшае духавенства з шляхтай падпарадкоўваюцца. Але дэпутаты Трэцяга стану адмаўляюцца.

Байі:-"Я мару, каб уся аб'яднаная нацыя больш нікому не падпарадкоўвалася Мірабо:-" Адкажыце тым, хто вас паслаў, што мы тут па жаданьню народа і толькі гарматы могуць выгнаць нас адсюль" Гэтае супраціўленьне, падтрыманае 50 шляхціцамі і духавенствам, прымушае караля адмовіцца ад забароны і ён дазваляе спрачацца ў агульнай зале ўсім станам.

9 ліпеня асамблея працягвае сваю працу ўжо пад назвай Нацыянальная Асамблея. Многія дэпутаты баяцца гэтых дзеяньняў і сыходзяць. А Асамблея заяўляе, што яе мандат зараз зьяўляецца мандатам, дадзеным ня кожным выбраным дэпутатам, але ўсёй Нацыяй.

[рэдагаваць] Лета 1789


[рэдагаваць] Узяцьце Бастыліі


[рэдагаваць] Уздым рэвалюцыі

Людовік XVI зрабіў выгляд, што ідзе на саступкі Трэцяму стану, але 26 чэрвеня выклікае армію (20 000 жаўнераў) у сталіцу. Гэтыя дзеяньні вельмі занепакоілі грамадзтва і сталі прычынай расчараваньня буржуазіі. Яна баіцца за Генэральную Асамблею, і парыжане занепакоеныя тым, каб армія не заблякавала дарогі ў Парыж і забесьпячэньне ежай. У пачатку ліпеня пачынаюцца паўстаньні і кароль адпраўляе ў адстаўку сваіх міністраў, якіх ён лічыць залібэральнымі, у тым ліку міністра фінансаў Нэкера. Вестка аб яго звальненьні, турбуе Парыж які лічыць гэта атакай супраць народу. Парыжане штурмуюць Цюільры і Дом Інвалідаў. 13 ліпеня 40 з 54 бар'ераў спаленыя, фармуецца буржазная міліцыя.

[рэдагаваць] Першы дзень рэвалюцыі
Узяцьце Бастыліі 14 ліпеня 1789

Занепакоенасьць расьце. Раніцай 14 ліпеня 1789 парыжане ідуць па зброю. Яны захапілі збройню Дома Інвалідаў(там яны знайшлі толькі зброю, бяз пораху). У пошуках пораху яны ідуць у Бастылію , дзе сустракаюць астатніх паўстанцаў, якія збіраліся з раніцы каля крэпасці Прадмесьця Сьвятога Антонія (?).

Ў ліпені 1789, у турме было некалькі арыштаваных па артыкулах агульнага права, чатыры фальшываманэтчыкі, два вар'яты ды злачынца, што чыніў сэксуальныя злачынствы. Іх вартавалі 80 інвалідаў і 30 швайцарцаў. Вялізны натоўп рухаецца да Бастыліі: губэрнатар, маркіз Бэрнар дэ Ланэ хоча супраціўляцца, але атрымлівае загад з мэрыі і пускае натоўп у турму. Потым ён зьмяняе сваё рашэньне і загадвае страляць. Вынік: больш 100 забітых. Узбунтаваныя салдаты прыцягваюць гарматы, захопленыя ў Доме Інвалідаў, і губернатар вымушаны здацца. Пасьля бою, натоўп пераможцаў вядзе Ланэ да плошчы, дзе яму адцінаць галаву. Зь яго галавой на піке, ўсе рухаюцца да Пале-Раяль (фр.Palais-Royal).

[рэдагаваць] Пасьля перамогі

Пачынаецца руйнаваньне Бастыліі, Людовік XVI пад націскам парыжанаў здаецца і прыходзіць у асамблею, каб паведаміць аб вывадзе войскаў, якія асаджаюць Парыж.

Ён вяртае да ўлады Нэкера і астатніх выгнаных міністраў. У гарадзкой ратушы Парыжа Сіліван Байі, прэзыдэнт Нацыянальнай Асамблеі быў прызначаны мэрам Парыжа, а ўся старая адміністрацыя ўцякла. Ляфает (La Fayette фр.) прызначаны Галоўным вайсковым начальнікам Нацыянальнай гвардыі. Так усталёўваецца новая муніцыпальная ўлада, якую Людовік XVI прызнае. Ён прыехаў для гэтага ў Парыж, дзе Байі падарыў яму кукарду зь сінім і чырвоным колерам (колеры горада Парыжа). Людовік чапляе яе на свой капялюш, аб'ядноўваючы такім чынам гэтыя колеры з белым колерам манархіі.

Цяжкасьці з харчаваньнем і адмова Людовіка XVI ануляваць дэклярацыю і дэкрэты 4 і 26 жніўня выклікалі незадаволенасьць народу Парыжа (5 і 6 кастрычніка 1789). Марш жанчын прымусіў каралеўскую сям'ю вярнуцца ў Парыж пакінуўшы сымбаль абсалютызму -Вэрсаль. Два асабістыя ахоўнікі караля былі забітыя і іх галовы начэпленыя на пікі. З гэтага моманту, кароль і Нацыянальны сход застаюцца ў Парыжы пад наглядам жыхароў і пагрозай новага паўстаньня.


[рэдагаваць] Адраджэньне Францыі

Асамблея, заснаваная перадусім буржуазіяй, пачынае шэраг рэформ, што грунтуюцца на ідэях філёзафаў і эканамістаў XVIII ст. Гады Францускай рэвалюцыі характарызуюцца кіпучымі дэбатамі ва ўсёй Францыі.


[рэдагаваць] Рэлігійнае пытанне

11 жніўня 1789 была скасаваная бяз кампэнсацыі дзесяціна, што пазбавіла духавенства часткі даходаў. 2 лістападу 1789, па прапанове біскупа з Autun (фр.), уся маёмасьць духавенства была перададзеная нацыі, дзеля пагашэньня даўгоў. Гэтая дзяржаўная маёмасьць была распрададзеная для пакрыцьця дзяржаўнага дэфіцыту.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Француская рэвалюцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады