Францішак Багушэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Францішак Багушэвіч
Франці́шак Бенядзі́кт Багушэ́віч
Багушэвіч у 1880-я
Багушэвіч у 1880-я
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава
Нарадзіўся 21 сакавіка 1840
фальв. Сьвіраны, Віленскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 28 красавіка 1900 (паводле іншых зьвестак 29 сьнежня)
Кушляны, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Род Багушэвічы
Бацькі Казімер с. Юзафа Багушэвіч
Канстанцыя Галаўня
Жонка Габрыеля Міхайлаўна Шклёнік
Дзеці Тамаш, Канстанцыя
Рэлігія рыма-каталік
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці клясык беларускай літаратуры, паэт
Творы на сайце Knihi.com

Франці́шак Бенядзі́кт Багушэ́віч (21 сакавіка [ст. ст. 9 сакавіка] 1840 — 28 красавіка [ст. ст. 15 красавіка] 1900) — беларускі паэт. Прадстаўнік грамадзкае думкі Беларусі, ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, вызваленчага дэмакратычнага руху, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры[1].

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Нарадзіўся ў фальварку Сьвіраны Віленскага павету Віленскай губэрні. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861. У тым жа годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Доцішкі. Актыўны ўдзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў. У адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсіяў, вымушаны быў хавацца, а потым зьехаць зь Беларусі. Жыў ва Ўкраіне. У 1865 годзе яму ўдалося паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў адвакатам — абаронцам правоў сялянства. Пасьля амністыі для ўсіх удзельнікаў паўстаньня, якая была прымеркаваная да ўзыходжаньня на трон Аляксандра III, пераехаў зь сям’ёй у Вільню. Працаваў прысяжным павераным у судовай палаце, пісаў артыкулы ў часопіс «Край» па-польску. Менавіта ў віленскі пэрыяд разгарнулася яго літаратурная й публіцыстычная дзейнасьць. Пасьля звальненьня жыў у в. Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе й памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёну.

Творчасьць [рэдагаваць]

Псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава.

Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Яго творчасьць цесна зьвязаная зь беларускім фальклёрам. Выдаў два зборнікі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» ў Аўстра-Вугоршчыне. У аснову мовы твораў пакладзены паўночна-заходні дыялект.

Ушанаваньне памяці [рэдагаваць]

Магіла Багушэвіча ў Жупранах

6 верасьня 2009 году ў Смаргоні быў усталяваны бронзавы помнік Францішку Багушэвічу[2]. Ягоным імем названая плошча ў Менску і вуліца ў Горадні[3].

Крыніцы [рэдагаваць]

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]