Францішак Дзеружынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзеружынскі.
Францішак Дзеружынскі
Дата нараджэньня 3 студзеня 1779(1779-01-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 верасьня 1850(1850-09-22) (71 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, выхавацель, місіянэр
Навуковая сфэра багаслоўе
Месца працы

Франці́шак Дзеружы́нскі (3 студзеня 1779, Ворша — 22 верасьня 1850) — беларускі й амэрыканскі рэлігійны дзяяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнае сыстэмы каталіцкага касьцёлу ў ЗША.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Аршанскі езуіцкі калегіюм, у 1794 годзе ўступіў у закон езуітаў. У 1809 годзе высьвечаны на ксяндза. Выкладаў тэалёгію ў школах гістарычнай Аршаншчыны, у Полацкай езуіцкай акдэміі. Ад 1821 году ў ЗША, адзін з кіраўнікоў адукацыйнае сыстэмы каталіцкага касьцёлу ў краіне. У 1823 годзе ўзначаліў Закон езуітаў у ЗША[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Языковіч Л. Дзеружынскі Францішак // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 107.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]