Францішак Ельскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ельскі.
Францішак Ельскі
Францішак Ельскі
Францішак Ельскі

Герб «Пелеш»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1738[1]
Памёр 23 сакавіка 1821(1821-03-23)[2][1]
Род Ельскія
Бацькі Уладзіслаў Ельскі
Алена з Бжастоўскіх[d]
Дзеці Уладзіслаў Ельскі[d], Людвік Ельскі, Міхал Ельскі[d], Караліна з Ельскіх[d] і Леан Ельскі[d]

Францішак Ельскі (1738 — 23 сакавіка 1821) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік, потым падстолі гарадзенскі (1777), падкаморы старадубскі (1780).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францішак Ельскі

Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Уладзіслава і Алены з Бжастоўскіх.

На соймах 1778 і 1780 гадоў абіраўся скарбовым камісарам Вялікага Княства Літоўскага. Быў маршалкам Вярхоўнага Трыбуналу. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).

У часе Паўстаньне Т. Касьцюшкі ў 1794 годзе быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.

Пазьней эміграваў, вярнуўся за кіраваньнем у Расейскай імпэрыі Паўла I. У француска-расейскую вайну ў 1812 годзе ўваходзіў у Часовы урад Вялікага Княства Літоўскага. Па другой эміграцыі жыў у Царстве Польскім.

У шлюбе з Амэліяй Прозар[3] меў сыноў Уладзіслава, Людвіка, Міхала і Лявона.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]