Францішак Палацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Францішак Палацкі

Франці́шак Па́лацкі (па-чэску: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцэ, Маравія26 траўня 1876, Прага) — чэскі гісторык, літаратар, палітык і грамадзкі дзеяч.

Часта мянуецца «бацькам чэскай гістарыяграфіі». Вышэйшае дасягненьне — «Гісторыя народа чэскага ў Чэхіі і Маравіі» у 5 тамах (нямецкае выданьне — 1836—1876, чэскае выданьне — 1848—1876). Даведзеная да 1526. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі.

Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзела Нацыянальнага музэя (1818—1841), з 1827 году па яго ініцыятыве музэй пачаў навуковыя публікацыі на чэскай мове.

Як палітык — прыхільнік і адзін з творцаў канцэпцыі аўстраславізму. Удзельнік рэвалюцыі 1848—1849. Крах плянаў фэдэралістаў і імпрэза рэакцыі прымусілі яго ў 1852 годзе пакінуць палітыку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]