Франц + Паліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Франц + Паліна
Франц + Полина
Franc+Palina.jpg
Рэжысэр Міхаіл Сегал
Прадусар Алег Урушаў
Сцэнарыст Алесь Адамовіч
Уладзімір Сьцепаненка
Міхаіл Сегал
У ролях Сьвятлана Іванова
Адрыян Топаль
Кампазытар Анджэй Петрас
Апэратар Максім Трапа
Вытворчасьць Сьцяг Расеі Югра-Фільм
Дата выхаду 2006
Час 119 хвілін
Краіна Сьцяг Расеі Расея
Мова беларуская
нямецкая
расейская
Профіль на IMDb
Афіцыйны сайт

Франц + Паліна (па-расейску: Франц + Полина) — мастацкі фільм паводле апавяданьня Алеся Адамовіча «Нямко».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь, 1943 год. У вёсцы Пятухі кватаруе нямецкі атрад СС. Малады жаўнер Франц закаханы ў беларуску Паліну. Але неўзабаве будзе адданы загад на зьнішчэньне ўсіх жыхароў вёскі…

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2007 — Гран-Пры і прыз за лепшую музыку, фэстываль FIPA, Біяррыц, Францыя, (кампазытар Анджэй Петрас)
  • 2007 — Адмысловы прыз журы, прызы за лепшую галоўную мужчынскую ролю, галоўную жаночую ролю, апэратарскую работу, міжнародны кінафэстываль Avanca, Партугалія
  • 2007 — Прыз за лепшую мужчынскую ролю, Міжнародны фэстываль ТБ-праграм, Шанхай
  • 2007 — Прыз П. Лебешава за лепшае мастацкае рашэньне фільму, міжнародны кінафэстываль «Дух Огня», Ханты-Мансыйск
  • 2007 — Адмысловы прыз журы фэстывалю «Литература и Кино», Гатчына
  • 2007 — Гран-Пры і прыз за лепшую жаночую ролю фэстывалю вайскова-патрыятычных фільмаў ім. С. Бандарчука «Волоколамский Рубеж»
  • 2006 — Прызёр 16-го міжнароднага фэстывалю усходняэўрапейскага кіно, Котбус, Нямеччына
  • 2006 — Прыз за лепшую галоўную жаночую ролю і прыз за лепшую эпізадычную жаночую ролю, фэстываль кінаактораў «Созвездие», Цьверь
  • 2006 — Адмысловы диплём журы і прыз за лепшую жаночую ролю міжнароднага кінафэстывалю «Киношок», Анапа
  • 2006 — Прыз за лепшую жаночую ролю міжнароднага кінафэстывалю фільмаў пра вайну П. Озерава, Санкт-Пецярбург
  • 2006 — Прыз за лепшы дэбют і за лепшую апэратарскую работу, міжнародны кінафэстываль «Лістапад», Менск
  • 2006 — Адмысловый прыз журы міжнароднага кінафэстывалю «Балтийские дебюты», Сьветлагорск
  • 2006 — Прыз рэжысёру Міхаілу Сегалу за лепшы дэбют «Первая проба» на Моладзевым фэстывале «Отражение» у 2006 годзе.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейцы старанна ўзнаўляюць мову беларускай вёскі, а расейская актрыса Сьвятлана Іванова навучылася размаўляць па-беларуску лепей за многіх тутэйшых.[1].

Нямецкая і беларуская мовы дублююцца субтытрамі па-расейску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]