Фруктыдор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц фруктыдор

Фруктыдо́р (па-француску: fructidor, паводле лац. fructus — плод і грэц. δῶρον — дарунак) — 12-ы месяц (18/19 жніўня16/17 верасьня) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.