Фрыдрых Гёльдэрлін
| Фрыдрых Гёльдэрлін | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 20 сакавіка 1770, Ляўфэн-на-Нэкары |
| Памёр | 7 чэрвеня 1843, Тубінген |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Напрамак | клясыцызм, рамантызм |
| Мова | нямецкая |
Ёган Крыстыян Фрыдрых Гёльдэрлін (па-нямецку: Johann Christian Friedrich Hölderlin; 20 сакавіка 1770, Ляўфэн-на-Нэкары — 7 чэрвеня 1843, Тубінген) — выбітны нямецкі паэт-рамантык і мысьляр.
Творчасьць і асоба Гёльдэрліна паўплывалі ў далейшым ня толькі на пісьменьнікаў (Ш. Цвайг, Г. Гайм), але і на філёзафаў і тэолягаў (В. Дыльтэй, Ф. Ніцшэ, К. Яспэрс, М. Гайдэгер, М. Бляншо).
Акрамя лірычных вершаў Гёльдэрлін пакінуў пасьля сябе раман «Гіпэрыён, або Пустэльнік у Грэцыі» (па-нямецку: Hyperion oder Der Hermit in Griechenland, тт. 1 — 2, 1797—1799). Няскончанай засталася трагедыя «Сьмерць Эмпэдокла» (па-нямецку: Der Tod des Empedokles, 1797—1800). Сярод апошніх твораў былі таксама пераклады «Антыгоны», «Эдыпа-цара» і некалькіх гімнаў Піндара. З маладосьці паэт пакутаваў на псыхічнае захворваньне.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фрыдрых Гёльдэрлін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |