Фрыдрых III Саксонскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фрыдрых III
Курфюрст Саксоніі
Albrecht Dürer 076.jpg
Партрэт Фрыдрыха III працы Альбрэхта Дурэра, каля 1500
Blason Jean-Georges IV de Saxe.svg Курфюрст Саксоніі
Папярэднік Эрнст
Наступнік Ёган Цьвёрды
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 студзеня 1463, Торгаў
Памёр 5 траўня 1525, Лёхаў
Пахаваны Сабор усіх сьвятых, Вітэнбэрг
Дынастыя Вэтыны
Бацька Эрнст
Маці Лізавета Баварская

Фры́дрых III Му́дры (па-нямецку: Friedrich der Weise; 17 студзеня 1463, палац Гартэнфэльс у Торгаў, Сьвятая Рымская імпэрыя5 траўня 1525, Лёхаў, Сьвятая Рымская імпэрыя) — курфюрст Саксоніі з 26 жніўня 1486 году па сваю сьмерць. Фрыдрых ёсьць сынам курфюрста Эрнста, спадчыннікам якога й стаў у 1486 годзе пасьля ягонай сьмерці. Астатнімі ўладаньнямі кіраваў разам са сваім братам Ёганам Цьвёрдым. Дзякуючы прыбытку ад рудных і срэбранных руднікоў у саксонскіх шахтах, а таксама маючы долю ў эмісійнага прыбытку манэтных двароў Фрайбэрга, Ляйпцыга, Бухгольца й Шнээбэрга меў фінансавую незалежнасьць.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы добраму выхаваньню, рупліваму чытаньню й зносінам з навукоўцамі, адрозьніваўся рэдкімі ведамі твораў старажытных пісьменьнікаў. Карыстаўся вялікай павагай імпэратара Максіміляна I і ва ўсіх імпэрскіх князёў. У імпэрскіх справах ён прыняў бок той партыі, якая на чале з курфюрстам Бэртольдам Майнцкім патрабавала рэформы дзяржаўных установаў, і старшыняваў у заснаваным у 1500 годзе па прапанове гэтай партыі імпэрскай управе (ням. Reichsregiment).

У 1502 годзе ён заснаваў Вітэнбэрскі ўнівэрсытэт, аб разьвіцьці якога шмат клапаціўся. З гэтага ўнівэрсытэту, у якім адзін час прафэсарамі былі Мартын Лютэр і Філіп Мэлянхтон, разьлілася потым па ўсёй Нямеччыне хваля Рэфармацыі. Фрыдрых стаў магутным абаронцам Лютэра[1] й пасьля ягонага асуджэньня на Вормскім сойме даў яму прытулак у Вартбургу.

У 1519 годзе пасьля сьмерці імпэратара Максіміляна курфюрсты прапанавалі Фрыдрыху імпэратарскую карону, але, адчуваючы сябе недастаткова моцным для гэтага, ён адхіліў іхны выбар і спрыяў абраньню ўнука Максіміляна, Карла Гішпанскага, які адплаціў яму потым няўдзячнасьцю.

Не прызнаючы сябе адкрыта прыхільнікам вучэньня Лютэра, Фрыдрых бесьперашкодна дапушчаў ягонае распаўсюджваньне ў сваёй краіне. Памёр Фрыдрых падчас Сялянскай вайны Томаса Мюнстэра. Ён ня быў жанаты, таму ягоным спадчыньнікам быў брат, Ёган Цьвёрды. Ягоная статуя ўваходзіць у склад помніка Лютэру, узьведзенага ў Вормсе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружа Лютэра
  1. ^ The Magisterial Reformation. Reformation Happens (анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Tutzschmann «Friedrich der Weise».
  • G. Spalatin, «Friedrichs des Weisen Leben und Zeitgeschichte».
  • Kolde, «Friedrich der Weise und die Anfänge der Reformation».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фрыдрых III Саксонскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў