Фрысьлянд
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Фрысьлянд Provinsje Fryslân/Provincie Friesland |
|
| Герб | Сьцяг |
| Гімн: De âlde Friezen | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Нідэрлянды |
| Статус | Правінцыя |
| Насельніцтва (2010) |
646,3 тыс. (8-е месца) |
| Шчыльнасьць | 193 чал./км² (11-е месца) |
| Канфэсійны склад | Пратэстанты (30 %) каталікі (6 %) мусульмане (2%) |
| Плошча | Суша 3349; вада 2392 км² (3-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Фрысьлянду | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | NL-FY |
| Афіцыйны сайт | |
Фры́сьлянд (па-нідэрляндзку: Provincie Friesland; (па-фрыску - Provinsje Fryslân)) — правінцыя на поўначы Нідэрляндаў.Насельніцтва складае 646 тыс. чалавек (8-е месца сярод нідэрляндзкіх правінцыяў на 2010 год). Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым местам зьяўляецца Леўвардэн (варыянт напісаньня - Левардэн), (па-фрыску — Льёўт (Ljouwert)), дзе пражывае каля 91 тыс. чалавек.
Да канца 1996 году правінцыя насіла ў якасьці афіцыйнае назвы нідэрляндзкую форму - Friesland, аднак з наступнага году афіцыйны статус набыло фрыскае імя Fryslân. Відавочна, што ў астатніх правінцыях Нідэрляндаў аддаюць перавагу старому, нідэрляндзкамоўнаму варыянту - Friesland, таксама як такая форма найбольш распаўсюджаная ў англамоўным сьвеце.
Геаграфія[рэдагаваць]
На ўсходзе правінцыя мяжуе з Гронінгенам і Дрэнтэ, на поўдні - з правінцыямі Аверэйсэл і Флевалянд, на поўднёвым захадзе праходзіць водная мяжа па Эйсэлмер, на захадзе і поўначы - па Вадэнскім і Паўночным марам. З Паўночнае Галяндыяй правінцыю зьвязвае Афслёйтдэйк. Да правінцыі адміністрацыйна адносяцца выспы ў Вадэнскім моры; найбуйнейшыя зь іх - Фліланд, Тэрсхелінг, Амэланд ды Схірмоніког.
Па агульнай плошчы (суша + вада) правінцыя зьяўляецца найбуйнейшай у Нідэрляндах. Па плошчы сушы займае трэцяе месца.
Культура[рэдагаваць]
Фрысьлянд адрозьніваецца ад астатніх правінцыяў Нідэрляндаў наяўнасьцю ўласнай мовы з афіцыйным статусам - фрыская мова, на дыялектах якой размаўляюць жыхары самой правінцыі, у памежных раёнах Гронінгену, а таксама некаторае насельніцтва Паўночнае Нямеччыны і Даніі.
Спасылкі[рэдагаваць]
- Афіцыйная бачына правінцыі (англ., нід.)
- Гісторыя Фрысьлянду (англ., нід.)
- Бачына Акадэміі фрыскай мовы (англ., нід.))
|
|||||