Фрытаўн
| Фрытаўн | |
| Першыя згадкі: | 1792 |
| Горад з: | 1792 |
| Плошча: | 357 км² |
| Насельніцтва: | 1 070 000 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+0 UTC+0 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 8°29′4″ пн. ш. 13°14′4″ з. д. / 8.48444° пн. ш. 13.23444° з. д.Каардынаты: 8°29′4″ пн. ш. 13°14′4″ з. д. / 8.48444° пн. ш. 13.23444° з. д. |
|
Фрытаўн на мапе Сьера-Леонэ
Фрытаўн
|
|
Фрыта́ўн (па-ангельску: Freetown) — сталіца і самы вялікі горад Сьера-Леонэ, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Насельніцтва налічвае 1,07 млн чалавек.
Фрытаўн зьяўляецца буйным марскім портам, празь які ідзе амаль увесь экспарт-імпарт краіны. Прамысловасьць гораду таксама канцэнтруецца вакол порта, разьвіцьцё атрымала рыбапераапрацоўчая галіна, нафтапераапрацоўчая, і прадпрыемствы апрацоўкі дыямэнтаў.
Тэрыторыя сучаснага Фрытаўну была заселена ў 1787 годзе вызваленымі рабамі, якія прыбывалі з Паўночнай Амэрыкі. У 1792 годзе быў заснаваны сам горад. З 1808 да 1874 году Фрытаўн зьяўляўся сталіцай Брытанскай Заходняй Афрыкі. Пад час Другой сусьветнай вайны горад быў базай брытанскага вайсковага флота.
У 90-х гадах ХХ стагодзьдзя горад быў амаль поўнасьцю зруйнаваны пад час грамадзянскай вайны. У 1998 годзе Фрытаўн быў заняты міжнароднымі войскамі, якія спрабавалі вярнуць да ўлады прэзыдэнта Ахмада Кабу.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фрытаўн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў