Фрыц Ланг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Фрыц Ланг
Fritz Lang
Фота
Ланг у 1930-я
Імя пры нараджэньні: Friedrich Christian Anton Lang
Дата нараджэньня: 5 сьнежня 1890
Месца нараджэньня: Вена, Аўстра-Вугоршчына
Дата сьмерці: 2 жніўня 1976
Месца сьмерці: Бэвэрлі Хілз, ЗША
Прафэсія: кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар, актор
IMDb: ID 0000485


Фрыц Ланг (па-нямецку: Friedrich Christian Anton Lang, нар. 5 сьнежня 1890 года – памёр 2 жніўня 1976 года) – нямецкі сцэнарыст, кінарэжысэр, актор і прадусар аўстрыйскага паходжаньня, заснавальнік нямецкага экспрэсіянізму ў кіно ў міжваенны пэрыяд.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў 1890 годзе ў Вене ў сям’і архітэктара Антона Ланга. Пасьля аканчаньня пачатковай школы вывучаў архітэктуру ў венскай Вышэйшай Тэхнічнай Школе1907 года), а потым жывапіс у Акадэміі Графічнага Мастацтва ў Вене (з 1908 года) і ў Дзяржаўнай Школе Мастацтва ў Мюнхэне1911 года) ў мастака Юліуса Дзіца, з 1913 да 1914 г.г. вучыцца ў Школе Жывапісу Морыса Дэні і Акадэміі Жульена ў Парыжы.

Пад час Першай Сусьветнай вайны, з 12 студзеня 1915 года Ланг запісаўся дабраахвотнікам на фронт, дзе стаў франтавым афіцэрам аўстра-вугорскага войска. Служыў на італьянскім фронце. Быў паранены чатыры разы і быў сем разоў узнагароджаны.

Пасьля вайны займаўся напісаньнем сцэнараў і быў акторам у кабарэ да моманту, калі ў 1920 годзе не сустрэўся з Эрыхам Помэрам, які запрасіў яго на працу ў Германію.

Ланг лічыцца клясыкам нямецкага нямога кіно, у гісторыю кіно трапіў, перад усім, дзякуючы фільму “Метраполіс”, які быў зьняты ў 1926 годзе. Першым гукавым фільмам Ланга стаў фільм “М” (1931 год). У 1932 годзе на экраны трапіў фільм “Завяшчаньне доктара Мабуса” (Das Testament des Dr. Mabuse) які быў зьняты па сцэнару Ланга і яго жонкі Тэі фон Харбу. Але хутка фільм быў забаронены нацысцкай цэнзурай. Акрамя гэтага Ланг атрымаў прапанову працаваць ў нацысцкім кіно ад Гебельса, нават ня гледзячы на тое, што яго маці была габрэйкай. Адмовіўшыся ад прапановы, Ланг пакінуў Германію і едзе ў Францыю, дзе здымае фільм “Ліліём” (Liliom).

1 чэрвеня 1934 года Ланг падпісаў кантракт са студыяй “Мэтра Гольдвін Маер” і 6 чэрвеня пакідае Эўропу.

У ЗША Ланг працаваў да 1956 года, калі ён вырашыў вярнуцца ў Германію (ФРГ). Пасьляваенная творчасьць Ланга прадстаўлена вэстэрнамі і гангстэрскімі баевікамі.

Фрыц Ланг памёр у Бэвэрлі Хілз 2 жніўня 1976 года.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Фрыц Лангсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады