Фрэдзі Гуарын
| Фрэдзі Гуарын | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 чэрвеня 1986 (26 гадоў) Пуэрта-Баяка, Калюмбія |
|
| Рост | 183 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Інтэрнацыянале | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2005 2005—2006 2006—2007 2007—2008 2008—2012 2012 2012— |
Энвігада → Бока Хуніёрс (арэнда) → Сэнт-Эт’ен (арэнда) Сэнт-Эт’ен Порту Інтэр Інтэр |
38 (4) 2 (0) 18 (1) 18 (0) 63 (11) 6 (0) 6 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2006— | Калюмбія | 36 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Фрэдзі Аляхандра Гуарын Васкес (па-гішпанску: Fredy Alejandro Guarín Vásquez; нарадзіўся 30 чэрвеня 1986 года, Пуэрта-Баяка, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст італьянскага клюба «Інтэрнацыянале» й нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Пераважна гуляе на пазыцыі цэнтральнага ці правага паўабаронцы.
Зьмест |
Кар’ера[рэдагаваць]
«Бока Хуніёрс»[рэдагаваць]
Фрэдзі Гуарын пачаў кар’еру ў клюбе «Энвігада». Праз год пасьля дэбюту ў асноўным складзе каманды, Гуарын быў арандаваны аргентынскім клюбам «Бока Хуніёрс», дзе адыграў толькі дзьве гульні. Вялікую частку часу ў «Боке», Гуарын выступаў за моладзевы склад клюба. Толькі траўмы гульцоў асновы каманды, Сэбастыяна Батальлі й Фэрнанда Гаго дазволілі дэбюту Гуарына адбыцца.
«Сэнт-Эт’ен»[рэдагаваць]
У красавіку 2006 году «Бока» зрабіла спробу выкупіць трансфэр Гуарына за 500 тысяч эўра, аднак той палічыў за лепшае зьехаць у Францыю, у клюб «Сэнт-Эт’ен». Ён дэбютаваў у складзе каманды 14 кастрычніка ў матчы Лігі 1 супраць клюба «Ліён», у якім ягоны клюб атрымаў паразу зь лікам 1:2. У сакавіку 2007 году Фрэдзі забіў свой першы мяч за «Сэнт-Эт’ен», паразіўшы браму «Труа».
«Порту»[рэдагаваць]
11 ліпеня 2008 года Гуарын перайшоў у футбольны клюб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[1].
«Інтэрнацыянале»[рэдагаваць]
31 студзеня 2012 года Фрэдзі на правах арэнды перайшоў у мілянскі «Інтэр». Кошт трансфэру склаў 1 млн эўра, прычым «нэрадзуры» атрымалі права на выкуп кантракту гульца па заканчэньні сэзону за 11 мн эўра[2], чым італьянскі клююб скарыстаўся 17 траўня[3].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць]
24 траўня 2006 года Гуарын дэбютаваў у складзе зборнай Калюмбіі ў матчы супраць зборнай Эквадору. У тым жа годзе ён атрымаў перамогу ў турніры гульні Цэнтральнай Амэрыкі й Карыбскага басэйна.
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Чэмпіён Аргентыны: 2006 (к)
- Чэмпіён Партугаліі (2): 2009, 2011
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (3): 2009, 2010, 2011
- Пераможца Лігі Эўропы: 2011
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Полузащитник «Сент-Этьена» перешел в «Порту». sports.ru
- ^ «Интер» пополнил свой состав полузащитником «Порту» Гуарином. championat.com
- ^ FC Porto transfere Guarín. ФК «Порту»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Фрэдзі Гуарын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце «Сэнт-Эт’ен»
- Прафайл на сайце Zerozero
- Статыстыка на сайце L'Équipe
- Статыстыка на сайце National Football Teams
|
|
|---|
|
1 Ханданавіч · 4 Санэцьці · 5 Станкавіч · 6 Сыльвэстрэ · 7 Каўтыньню · 8 Палясіё · 10 Снэйдэр · 11 Альварэс · 12 Кастэляццы · 14 Гуарын · 16 Мудынгаі · 17 Марыга · 19 Камб’яса · 20 Обі · 21 Гаргана · 22 Міліта · 23 Ранок’я · 25 Самуэль · 26 Ківу · 27 Белец · 31 Пэрэйра · 33 Мбае · 40 Жэжуш · 41 Данкан · 42 Марэйра · 55 Нагатома · 88 Лівая · 99 Касана · Трэнэр: Страмачыёні |