Фрэдэрык Базыль
| Жан Фрэдэрык Базыль | |
Фотаздымак мастака |
|
| Імя пры нараджэньні: | Жан Фрэдэрык Базыль |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 6 сьнежня 1841 Манпэлье, Францыя |
| Памёр: | 28 лістапада 1870 Бон-ля-Ралянд, Францыя |
| Нацыянальнасьць: | француз |
| Плынь: | імпрэсіянізм |
Жан Фрэдэрык Базыль (па-француску: Jean Frédéric Bazille; 6 сьнежня 1841, Манпэлье, Францыя — 28 лістапада 1870, Бон-ля-Ралянд, Францыя) — францускі жывапісец, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.
Біяграфія[рэдагаваць]
Фрэдэрык нарадзіўся 6 сьнежня 1841 году ў францускім горадзе Манпэлье ў дэпартамэнце Эро ў буржуазнай пратэстанцкай сям'і. Захапіўся жывапісам пад узьдзеяньнем карцінаў Эжэна Делякруа.
У 1859 годзе пачаў вывучаць мэдыцыну. У 1862 годзе пераехаў у Парыж, каб працягнуць навучаньне. Вучыўся ў майстэрні Шарля Глейра з 1862 па 1864 гады, дзе пазнаёміўся з Клёдам Манэ. У сталіцы сустрэў Агюста Рэнуара й сур'ёзна пачаў займацца выяўленчым мастацтвам. Быў блізка знаёмы з Полем Сэзанам, Арманам Гіёмэнам, Альфрэдам Сісьлеем, знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з Рэнуарам і Манэ.
Мастак быў забіты 28 лістапада 1870 году ў баі пад Бон-ля-Ралянд ў ходзе франка-прускай вайны.
Творы[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Фрэдэрык Базыль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў