Фрэймворк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фрэймўорк»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фрэймворк (па-ангельску: framework) у інфармацыйных сыстэмах — структура праграмнай сыстэмы; праграмнае забесьпячэньне, якое палягчае распрацоўку й аб’яднаньне розных кампанэнтаў вялікага праграмнага праекта. У адрозьненьне ад бібліятэк, якія аб’ядноўваюць набор падпраграм блізкай функцыянальнасьці, фрэймворк зьмяшчае ў сабе вялікую колькасьць розных па прызначэньні бібліятэк. Ужываецца таксама слова «каркас», а некаторыя аўтары выкарыстоўваюць яго ў якасьці асноўнага, у тым ліку не грунтуючыся наогул на ангельскамоўным аналягу[1][2]. Можна таксама казаць пра каркасны падыход[3] як пра падыход да пабудовы праграмаў, дзе любая канфігурацыя праграмы будуецца зь дзьвюх частак: першая, сталая, частка — каркас, які ня будзе зьмяняцца ад канфігурацыі да канфігурацыі, і другая, зьменная, частка — зьменныя модулі (альбо пункты пашырэньня).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ В. Фаронов. Создание приложений с помощью C#, Москва, ЭКСМО, 2008, с. 12
  2. ^ Методы и технологии реинжиниринга ИС. К. В. Ахтырченко, Т. П. Сорокваша, Институт системного программирования РАН
  3. ^ Горбунов-Посадов М. М. Расширяемые программы. — М.: Полиптих, 1999. — 336 с. — ISBN 5-901118-01-4

Commons-logo.svg  Фрэймворксховішча мультымэдыйных матэрыялаў