Фрэнк Лойд Райт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фрэнк Лойд Райт
Frank Lloyd Wright LC-USZ62-36384.jpg
Імя пры нараджэньні: Frank Lincoln Wright
Нарадзіўся: 8 чэрвеня 1867
Рычланд Цэтар, Вісконсін, ЗША
Памёр: 9 красавіка 1959 (91 год)
Фінікс, Арызона, ЗША
Нацыянальнасьць: амэрыканец
Заняткі: архітэктура
Плынь: мадэрн
Працы: Robie House, Fallingwater, Johnson Wax Building, Solomon R. Guggenheim Museum, Westcott House

Фрэнк Лойд Райт (сапраўднае імя Frank Lincoln Wright; 8 чэрвеня 1867, Рычланд Цэтар, штат Вісконсін9 красавіка 1959, Фінікс, штат Арызона) – амэрыканскі архітэктар, напрамку «мадэрн», адзін з найвыбітнейшых архітэктараў ХХ стагодзьдзя.

Райт чэрпаў натхненьне з прыроды, да сваіх працаў ужываў пераважна прыродныя будаўнічыя матэрыялы. І нягледзячы на тое, што яго творчасьць адносяць да стылю «мадэрн», ён сам сябе зь ім не асацыяваў і не падзяляў захапленьня функцыянальнасьці архітэктурнага мастацтва, яго можна назваць прадцечай арганічнай архітэктуры, ці архітэктуры цесна зьвязанай з прыродай. Яго пабудовы характарызуюцца прастатой стылю і функцыянальнасьці, зьвязанай з навакольлем, але ён не адмаўляўся і ад манумэнтальных формаў (Civic Center у Марын Каўнці, Каліфорнія).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Райт нарадзіўся 8 чэрвеня 1867 году ў сям’і Ўільяма Расэла Райта, настаўніка музыкі і царкоўнага дзеяча і Ганны Лойд Райт, настаўніцы з вядомай ў Вісконсіне сям’і Лойдаў. У дзяцінстве ён шмат гуляў з канструктарам «Кіндэргартэн» распрацаваным Фрыдрыхам Фробелем.

Бацькі Райта разьвяліся ў 1885 годзе, па прычыне таго, што бацька ня мог зарабляць дастаткова грошай на ўтрыманьне сям’і. Фрэнку давялося прыняць на сябе цяжар фінансавай адказнасьці за маці і дзьвюх сёстраў. Райт ня мог наведваць школу і вучыўся дома.

У 1885 годзе ён паступіў вучыцца на інжынэрны факультэт у Дзяржаўны ўнівэрсытэт Вісконсіну, быў удзельнікам студэнцкага брацтва Phi Delta Theta. Ён кінуў навучаньне ў 1887 годзе, аднак змог атрымаць дыплём у 1889 годзе. Райт пераехаў у Чыкага, дзе атрымаў працу ў студыі «Adler and Sullivan». З 1890 году ён выконваў усю праектную працу ў фірме. Праз сем гадоў ён кінуў працу ў фірме, і адчыніў уласную студыю ў Чыкага. Да 1901 году ён меў ужо каля 50 скончаных уласных праектаў. У гэты час Райт ажаніўся з Альгіванай Хінзэнберг (сапр. імя Альгівана Іванаўна Лазовіч), вучаніцай філёзафа Гурджыева.

У 19011911 гадах Райт праектаваў дамы ў стылі прэрыяў (Prairie Houses), якія атрымалі такую назву дзякуючы таму, што іх выгляд мелі значны ўплыў навакольлі Чыкага. Акрамя таго, Райт надаваў значную ўвагу стварэньню канцэпцыі «адчыненага пляну» для ўнутраных памяшканьняў гэтых дамоў.

Дом «Фолінгўотэр»

У 1911 годзе Райт спраектаваў уласны дом-студыю, так званы Талесін (ад імя валійскага паэта VI стагодзьдзя), у навакольлі Спрынг Грын (штат Вісконсін). Гэты комплекс на пляне меў выгляд літары «L», адзін бок якой выходзіў на возера, а ў другім разьмяшчалася студыя Райта. Талесін двойчы згараў пад час пажараў. Сучасны будынак мане назву Талесін ІІІ. У 1930-х гадах Райт спраектаваў зімнюю студыю ў АрызонеТалесін Ўэст.

Адным з самых вядомых будынкаў спраектаваных Фрэнкам Райтам зьяўляецца Фолінгўотэр, які быў пабудаваны ў 1935—1939 гадах для Каўфмана ў Бер Ран (штат Пэнсыльванія). Паводле Райта, жыхары павінны быць як мага бліжэй да прыроды, з-за гэтага пад часткай дому, ў якой знаходзіцца некалькі балконаў і тэрасаў, праплывае ручай. У будове выкарыстоўваўся як звычайны камень, так і бэтон. Дом каштаваў 155 тыс. даляраў, зь якіх архітэктурная праца каштавала 80 тыс.

Акрамя гэтага, вядомым праектам Райта зьяўляецца Музэй Гугенгайма ў Нью-Ёрку. Будынак мае выгляд белай сьпіралі, і будаваўся 17 гадоў (19421959).

Музэй Гугенгайма

У жылых будынках гэтага пэрыяду, Райт таксама адмовіўся ад прамога вугла як ад «штучнай» формы і зьвярнуўся да сьпіралі і акружнасьці.

Ня ўсе праекты архітэктара былі рэалізаваныя пад час яго жыцьця. Напрыклад будынак суду акругі Марын, быў пабудаваны толькі праз чатыры гады пасьля яго сьмерці. Таксама нерэалізаваным застаўся праект хмарачосу «Ілінойс» вышынёй у мілю, які быў разьлічаны на 130 000 жыхароў, які ўяўляў звужаючуюся да верху трохкутную прызму.

Шанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паштовая марка, выдадзеная ў гонар архітэктара

У апонія гады ягонага жыцьця й ужо пасьля ягонай сьмерці ў 1959 годзе, Райт атрымаў шмат ганаровых узнагарод за свае дасягненьні. Ён атрымаў Залаты мэдаль Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (RIBA) у 1941 годзе й узнагароду ад Амэрыканскага інстытута архітэктараў (AIA) у 1949 годзе. Ён быў узнагароджаны мэдалём інстытуту Франкліна ў 1953 годзе. Ён атрымаў ганаровыя ступені некалькіх унівэрсытэтаў, у тым ліку «альма-матэр» унівэрсытэту Вісконсіну, а некалькі краінаў назвалі яго ў якасьці ганаровага чальца праўленьня ў свае нацыянальныя акадэміі мастацтва ці архітэктуры. У 2000 годзе Фолінгўотэр быў названы «будынкам XX стагодзьдзя» ў ненавуковым апытаньні, праведзенага чальцамі Амэрыканскага інстытуту архітэктараў на штогадовым зьездзе ў Філадэлфіі. У гэты сьпіс, Райт быў уключаны разам з многімі іншымі найбольш значнымі архітэктарамі ЗША, як то Ээра Саарыненам, І. М. Пі, Луісам Канам, Піліпам Джонсанам і Людвігам Місам ван дэр Роэ, і ён быў адзіным архітэктарам, якія мелі больш за адзін будынак у сьпісе. Астатнімі тры будынкамі ў сьпісе былі Музэй Гугенгайма, дом Фрэдэрыка С. Робі й будынак Джонсан Ўокс.

У 1992 годзе ў Мэдысан Опэры ў штаце Вісконсін адбылася прэм’ера опэры «Зіхатлівае брыво», пастаўленая кампазытарам Даранам Хагенам і лібрэтыстам Полам Малдунам і заснаваная на падзеях пачатку жыцьця Райта. У 1966 годзе паштовая служба Злучаных Штатаў у гонар Райта выдала паштовую марку памерам у 2¢.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фрэнк Лойд Райтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў