Фрэнк Лэмпард
| Фрэнк Лэмпард | ||
Frank James Lampard |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1978 Лёндан, Ангельшчына |
|
| Рост | 184 | |
| Вага | 88 | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Чэлсі | |
| Нумар | 8 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1994—1995 | Ўэст Гэм Юнайтэд | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—2001 1995—1996 2001— |
Ўэст Гэм Юнайтэд → Сўонсі Сіці (арэнда) Чэлсі |
147 (24) 9 (1) 324 (106) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1999— | Ангельшчына | 83 (20) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Фрэнк Джэймс Лэмпард (па-ангельску: Frank James Lampard, Jr.; нарадзіўся 20 чэрвеня 1978) — ангельскі футбаліст, паўабаронца лёнданскага «Чэлсі» й зборнай Ангельшчыны.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Калі за пераход у «Чэлсі» Фрэнка Лэмпарда было заплачана 11 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, шматлікія сьмяяліся. Па меркаваньні адмыслоўцаў, у 2001 годзе Лэмпард такіх грошай не каштаваў. Цяпер ніхто не адважыцца паўтарыць гэтыя словы. Лэмпард стаў лідэрам «Чэлсі», ён лепшы бамбардзір каманды сярод усіх паўабаронцаў у гісторыі, ён уваходзіць у дзясятку бамбардзіраў «Чэлсі» ўсіх часоў і адзін з двух гульцоў, якія правялі за «Чэлсі» больш за 50 матчаў на міжнароднай арэне.
У сэзоне 2006—2007 гадоў ён правёў за «Чэлсі» 62 матчы ва ўсіх спаборніцтвах. Такога выніку не дабіваўся ніводзін палявы футбаліст «сініх». Ніхто ў яго ўзросьце не правёў больш матчаў у Прэм’ер-лізе.
У сьнежні 2005 году ён прапусьціў матч з-за грыпу і паставіў кропку ў сваім рэкордзе: 164 матчы запар у Прэм'ер-лізе.
Яго бацька быў тады трэнэрам каманды «Ўэст Гэм», і шматлікія лічылі, што Лэмпард часта выходзіць на поле толькі дзякуючы свайму бацьку.
Фрэнк заставаўся ў «Ўэст Гэме», калі каманда заняла пятае месца ў сэзоне 1998—1999 гадоў, і быў выкліканы ў зборную Ангельшчыны на наступны сэзон. Калі мэнэджар каманды Гары Рэднап і бацька Фрэнка сышлі з каманды, для Фрэнка надышло час рухацца далей.
Фэнамэнальная гульня Фрэнка ў сэзоне 2003—2004 гадоў саступала толькі гульні Цьеры Анры, Фрэнк стаў другім прэтэндэнтам на тытул лепшага гульца году па вэрсіі сваіх калегаў. Таксама ён выдатна адыграў у складзе зборнай Ангельшчыны на Эўра-2004 і быў названы гульцом году ў зборнай.
Удалы выступ працягнулася і ў сэзоне 2004—2005 гадоў, у якім ён стаў самым забіваючым паўабаронцам Прэм’ер-лігі з 13 мячамі. Усяго ў тым сэзоне Фрэнк адзначыўся 19 разоў. Ён запомніўся ня толькі бліскучым мячом у вароты «Болтану», але і гульнёй на партнёраў. Даўно ў «Чэлсі» не было футбаліста, які бы раздаваў гэтулькі выдатных перадач.
Фрэнк стаў лепшым футбалістам 2005 году па вэрсіі журналістаў. Такую ўзнагароду гульцы «Чэлсі» атрымалі другі раз за апошнія 50 гадоў. Таксама Фрэнк патрапіў у тройку лепшых гульцоў 2005 году па вэрсіях УЭФА й ФІФА.
Лэмпард працягнуў удасканальвацца як футбаліст, выйграўшы з «Чэлсі» тытул чэмпіёна Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2005—2006 гадоў. Ізноў ён стаў лепшым бамбардзірам каманды з 20 мячамі. Яго 16 мячоў у чэмпіянаце сталі лепшым дасягненьнем для паўабаронцы за ўвесь час існаваньне Прэм’ер-лігі. Аднак на Чэмпіянаце сьвету 2006 году яго чакала расчараваньне, на ім Фрэнк ня здолеў адзначыцца.
Гэта не зламала Лэмпарда, і ў наступным сэзоне ён працягнуў забіваць, адправіўшы ў сетку супернікаў «Чэлсі» 21 мяч. Толькі Цьеры Анры і Дыдзье Драгба сярод футбалістаў Прэм’ер-лігі змаглі апярэдзіць Лэмпарда.
Віцэ-капітан Фрэнк Лэмпард цяпер незаменны гулец у камандзе, арыентаванай на лепшыя ўзоры сучаснага футболу. 16 лютага 2008 году, у хатнім матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Хадэрсфілду», Лэмпард забіў свае 100 і 101 галы за «Чэлсі».
Прафэсійная кар’ера [рэдагаваць]
- Ўэст Гэм Юнайтэд (1994—2001)
- Сўонсі Сіці (1995—1996)
- Чэлсі (з 2001)
Віцэ-капітан футбольнага клюбу «Чэлсі». Гулец зборнай Ангельшчыны з 1999 году.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2005, 2006
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2005
- Уладальнік Кубка Лігі Ангельшчыны: 2005, 2007
- Уладальнік Кубка Інтэртота: 1999
- Футбаліст году ў Ангельшчыне: 2005
- Другі ў сьпісе лепшых футбалістаў ФІФА: 2005
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Фрэнк Лэмпард — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|---|
|
1 Чэх · 2 Іванавіч · 3 Э. Коўл · 4 Давыд Луіс · 6 Рамэў · 7 Рамірэс · 8 Лэмпард · 9 Торэс · 10 Мата · 11 Оскар · 12 Мікел · 12 Мойзэс · 15 Малюда · 17 Азар · 19 Фэрэйра · 21 Марын · 22 Тэрнбул · 23 Старыдж · 24 Кэгіл · 26 Тэры · 27 Асьпілікуэта · 34 Бэртранд · 35 Піязон · 40 Іларыю · Трэнэр: Ды Матэо |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Джэймз (бр) · 2 Г. Нэвіл · 3 Э. Коўл · 4 Джэрард · 5 Тэры · 6 Кэмпбэл · 7 Бэкгэм · 8 Скоўлз · 9 Руні · 10 Оўэн · 11 Лэмпард · 12 Брыдж · 13 Робінсан (бр) · 14 Ф. Нэвіл · 15 Кінг · 16 Карагер · 17 Бат · 18 Харгрыўз · 19 Джо Коўл · 20 Даер · 21 Гэскі · 22 Ўакэр (бр) · 23 Васэл · Трэнэр Эрыксан |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Робінсан (бр) · 2 Нэвіл · 3 Э. Коўл · 4 Джэрард · 5 Фэрдынанд · 6 Тэры · 7 Бэкгэм · 8 Лэмпард · 9 Руні · 10 Оўэн · 11 Джо Коўл · 12 Кэмпбэл · 13 Джэймз (бр) · 14 Брыдж · 15 Карагер · 16 Харгрыўз · 17 Джэнас · 18 Кэрык · 19 Ленан · 20 Даўнінг · 21 Краўч · 22 Карсан (бр) · 23 Ўолкат · Трэнэр Эрыксан |
||