Фундацыя Вікімэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Wikimedia Foundation, Inc.
Фундацыя Вікімэдыя
Wikimedia Foundation RGB logo with text.svg
Заснаваная 20 чэрвеня 2003, Санкт-Пецярбург, Флорыда, ЗША
Разьмяшчэньне Сьцяг ЗША Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША
Ключавыя фігуры Майкл Сноў, старшыня Апякунскай рады
Джымі Ўэйлз, ганаровы старшыня
С'ю Гарднэр, выканаўчы дырэктар
Абарачэньне $2 734 909 (2007)
Лік супрацоўнікаў 14 наёмных працаўнікоў
Афіцыйны сайт wikimediafoundation.org

Фундацыя «Вікімэдыя» (па-ангельску: The Wikimedia Foundation, Inc.) — некамэрцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Сан-Францыска (ЗША). Заснаваная згодна з заканадаўствам штату Флорыда. Ёй падпарадкоўваюцца шэраг сумесных праектаў у інтэрнэце, у тым ліку Wikipedia, Wiktionary, Wikiquote, Wikibooks (разам з Wikijunior), Wikisource, Wikimedia Commons, Wikispecies, Wikinews, Wikiversity, і Meta-Wiki.

Афіцыйная абвестка пра стварэньне фундацыі была зробленая 20 чэрвеня 2003 году адным зь яе заснавальнікаў Джымі Ўэйлзам. Дагэтуль Вікіпэдыя існавала як праект кампаніі Bomis.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Фундацыя Вікімэдыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў