Фунт Сьвятой Гэлены
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Фунт Сьвятой Гэлены | |
| Краіна | Выспа Сьвятая Гэлена |
|---|---|
| Падзел | пэнс |
| Код ISO-4217 | SHP |
| Скарачэньне | £ |
| Абменны курс: (15 лютага 2008 (Даляр ЗША)) |
0,511 |
Фунт Сьвятой Гэлены (код ISO 4217: SHP) — афіцыйная валюта Сьвятой Гэлены. Фунт дзеліцца на 100 пэнсаў. Як заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Сьвятая Гэлена эмітуе сваю валюту ў жорсткай прывязцы да брытанскага фунта, па курсе 1:1.
Першапачаткова на выспах ужывалася брытанская валюта, якая дзялілася на 20 шылінгаў, а яны, у сваю чаргу, дзяліліся на 12 пэнсаў. Да лютага 1961 года паралельна, на выспах, абарачаўся і паўднёваафрыканскі фунт.
З 1976 года Сьвятая Гэлена ўвяла ўласную валюту. У наш час ужываюцца манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 пэнсаў, 1 і 2 фунты і банкноты вартасьцю 5, 10 і 20 фунтаў.